Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцёкі з Кубы ў ЗША дасягнулі найвышэйшага паказьніка ў гісторыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За год са сьнежня 2021-га па сьнежань 2022 году памежныя ўлады Злучаных Штатаў зафіксавалі звыш 227 000 выпадкаў нелегальнага ўезду кубінцаў.

Гэтая лічба пераўзыходзіць паказьнікі двух папярэдніх масавых выездаў: «Марыэльскага пад’ёмніка», калі 125 000 кубінцаў адправіліся ў Злучаныя Штаты ў 1980 годзе, і 34 000 чалавек у 1994 годзе, якія плылі да берагоў ЗША на працягу месяца. Пра гэта AFP расказаў Хорхе Дуані, экспэрт па Кубе зь Міжнароднага ўнівэрсытэту Флорыды.

Безнадзейнасьць адносна пераменаў на Кубе, якую маюць многія маладыя людзі, падштурхнула іміграцыю ў Злучаныя Штаты да самага высокага ўзроўню.

Частка людзей бяжыць у ЗША ад камуністычнага рэжыму празь Нікарагуа. Урад цэнтральнаамэрыканскай краіны, саюзьніка гаванскага рэжыму, адмяніў візавыя патрабаваньні для кубінцаў у лістападзе 2021 году, зрабіўшы Манагуа першым прыпынкам на шляху ў ЗША для большасьці мігрантаў з вострава.

Імкнучыся падаць заяўку на палітычны прытулак, кубінцы спадзяюцца легалізаваць свой статус у адпаведнасьці з Законам аб рэгуляцыі для кубінцаў, які дазваляе кубінцам падаць заяўку на жыхарства праз год і адзін дзень пасьля ўезду ў Злучаныя Штаты. Многіх, каго берагавая ахова ЗША ратуе з лодак, хутка адпраўляюць назад на Кубу, калі яны не дакажуць, што іх жыцьцё знаходзіцца ў небясьпецы.

З 1 кастрычніка берагавая ахова затрымала больш за 3700 кубінцаў, што складае больш за палову колькасьці ўзятых пад варту ў пэрыяд з кастрычніка 2021 году па той жа месяц 2022 году.

Акрамя таго, незьлічоная колькасьць кубінцаў гінуць у моры. У красавіку лодка, у якой знаходзіліся 14 чалавек, перакулілася праз тры дні пасьля адплыцьця з Кубы. Толькі пяцярым удалося даплысьці назад на востраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG