Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў судзяць Зянковіча, якога раней пакаралі 11 гадамі зьняволеньня за «змову аб захопе ўлады»


Юры Зянковіч
Юры Зянковіч

27 сьнежня ў судзе Мядзела пачнуць разгляд новай справы палітзьняволенага юрыста Юрыя Зянковіча аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Інфармацыю пра суд у раскладзе Вярхоўнага суду Беларусі заўважыў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Працэс будзе весьці судзьдзя Аляксандар Шутко.

Юрыста Юрыя Зянковіча асудзілі 2 верасьня 2022 года ў «справе змоўшчыкаў» на 11 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці).

Паўторныя суды над палітвязьнямі

Гэта ня першая справа, калі палітзьняволеных, раней асуджаных па іншых артыкулах, нанова судзяць паводле дыфамацыйных артыкулаў.

Так, 15 сьнежня стала вядома, што палітвязьняў Уладзімера Гундара і Паўла Рэзановіча заведзены новыя крымінальныя справы за абразу пракурора. 26 кастрычніка 2022 года раней асуджанага палітзьняволенага блогера і паэта Уладзіслава Савіна зноў асудзілі, цяпер за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК) на два гады калёніі. Агулам Савін правядзе за кратамі 10 гадоў.

Раней паўторна крымінальныя справы заводзілі і на іншых палітзьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG