Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у справе «Рабочага руху» зрабілі закрытым


Фігуранты справы «Рабочага руху» падчас суду
Фігуранты справы «Рабочага руху» падчас суду

Прычына невядомая.

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада праходзіць суд па справе «Рабочага руху», фігурантамі якой зьяўляюцца адразу дзесяць палітзьняволеных — Сяргей Шэлест, Уладзімер Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандар Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандар Капшуль.

Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама паводле шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Палітвязьням пагражае да 15 гадоў калёніі. Працэс разглядае
судзьдзя Аляксандар Піскуноў.

Усе 10 палітвязьняў не прызналі віны ў здрадзе дзяржаве. Таксама яны адмовіліся даваць паказаньні, таму на працэсе праглядалі відэа допытаў з папярэдняга сьледзтва ў КДБ.

27 сьнежня працэс усправе «Рабочага руху» закрылі да вынясеньня прысуду, піша «Вясна». 27 сьнежня стала вядома, што ўсе фігуранты справы адмовіліся даваць паказаньні ў судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG