Пра гэта паведамляе расейскі партал «Кам-24» са спасылкай на рашэньне суду.
Жыхара Петрапаўлаўску-Камчацкага асудзілі па крымінальным артыкуле аб адмове ад удзелу ў ваенных або баявых дзеяньнях. Паводле зьвестак суду, 6 кастрычніка вайскоўца даставілі ў вайскова-сьледчы аддзел па гарнізоне Петрапаўлаўск-Камчацкі. Там ён адмовіўся паехаць у зону баявых дзеяньняў, нягледзячы на абвешчаную ў краіне мабілізацыю.
На думку суду, вайсковец парушыў статут Узброеных сіл Расеі, а таксама «нормы дысцыплінарнага права» расейскага войска. Кадравы ён вайсковец ці мабілізаваны грамадзянін, не ўдакладняецца. Абарона Брэвусава 26 сьнежня падала апэляцыю ў Ціхаакіянскі флёцкі суд, гаворыцца ў картцы на сайце суду.