Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскай камэндатуры праводзяць праверку гатоўнасьці вайскоўцаў да пераводу зь мірнага на ваенны час. ФОТА


Правядзеньне трэнінгу для пераводу зь мірнага на ваенны час у Менскай вайсковай камэндатуры
Правядзеньне трэнінгу для пераводу зь мірнага на ваенны час у Менскай вайсковай камэндатуры

Мэта — ацэнка ведаў і дзеяньняў вайскоўцаў пры прывядзеньні воінскай часткі ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасьці.

«У адпаведнасьці з плянам раптоўных праверак узроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці, зацьверджаным начальнікам упраўленьня службы войскаў Узброеных сіл, у Менскай вайскрвай камэндатуры праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па пераводзе зь мірнага на ваенны час», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Беларусі.

Асноўная мэта трэнінгу, паводле ведамства, — праверка ведаў вайскоўцаў і ацэнка іх дзеяньняў пры прывядзеньні воінскай часткі ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасьці.

Зь якой нагоды сёлета праводзіцца праверка гатоўнасьці беларускіх вайскоўцаў да магчымых ваенных дзеяньняў, у Мінабароны Беларусі не ўдакладнілі.

  • Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Беларусь удзельнічае ў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», усяляк падтрымліваючы Расею, але «нікога не забіваючы». Гэтым тэрмінам расейскае, а сьледам за ім і беларускае кіраўніцтва называюць поўнамаштабную вайну супраць Украіны, якую РФ пачала 24 лютага. Разам з тым часам Лукашэнка наўпрост называе разьвязаны Расеяй канфлікт вайной.
  • Улады ў Менску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку РФ. У той жа час тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварваньня, а таксама ў асобныя пэрыяды пазьней актыўна выкарыстоўвалася расейскай арміяй для ўдараў па Ўкраіне.
  • Пры гэтым Беларусь наўпрост не далучылася да ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне.
  • На мінулым тыдні кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў краінаў «вялікай сямёркі» ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы зноў прыгразілі Беларусі «вялікімі дадатковымі выдаткамі» ў выпадку непасрэднага ўдзелу ў вайне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG