Пра гэта паведамляе «Зеркало», спасылаючыся на словы начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Беларусі палкоўніка Аляксандра Шальпука.
Паводле Шальпука, у 2022 годзе на вайсковыя зборы паклікалі таксама каля 9 тысяч чалавек.
У кастрычніку міністар абароны Віктар Хрэнін заявіў, што «за апошнія 20 гадоў мабілізацыйныя зборы ў Беларусі прайшлі 130 тысяч чалавек». Гэта атрымліваецца прыблізна 6,5 тысяч чалавек за год.