Адбор праходзяць дзьве бортправадніцы нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Марына Васілеўская і Вікторыя Фідрус, судовая экспэртка Дар’я Міхнюк, акушэр-гінеколяг Вольга Герасімава, дзіцячая хірург Анастасія Лянкова і малодшая навуковая супрацоўніца Інстытуту фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Вольга Масьціцкая.
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, «асноўнага і дублюючага кандыдата на палёт у космас вызначаць пасьля Новага года». Мэдкамісія выдасьць рэкамэндацыі 28 сьнежня, пасьля чаго беларускі бок вызначыцца з «прыярытэтнымі кандыдатамі».
Паводе прэс-службы, у цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў Лукашэнка паназіраў за трэніроўкай адной з кандыдатак у цэнтрыфузе, якая стварае перагрузкі, агледзеў гідралябараторыю, трэнажор расейскага сэгмента Міжнароднай касьмічнай станцыі.