Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двум забойцам Ганны Паліткоўскай далі пажыцьцёвае


У Маскве абвешчаны прысуд у справе аб забойстве аглядальніка «Новай газэты» Ганны Паліткоўскай. Лом-Алі Гайтукаеў прызнаны вінаватым у арганізацыі забойства, Рустам Махмудаў — у яго выкананьні.

Астатнія трое абвінавачаных па справе - былы супрацоўнік міліцыі Сяргей Хаджыкурбанаў і браты Ібрагім і Джабраіл Махмудавы - прысуджаныя да пазбаўлення волі тэрмінам ад 12 да 20 гадоў.

Усяго на лаве падсудных апынуліся пяцёра: браты Рустам, Ібрагім і Джабраіл Махмудавы, іх дзядхька Лом-Алі Гайтукаеў і былы супрацоўнік міліцыі Сяргей Хаджыкурбанаў. У канцы траўня прысяжныя прызналі іх вінаватымі. Падчас абмеркаваньня вэрдыкту пракурор прасіў прысудзіць дваіх падсудных — Лом-Алі Гайтукаева і Рустама Махмудава да пажыцьцёвага зьняволеньня, як арганізатара і выканаўцу злачынства. Астатнім абвінаваўца прасіў прызначыць працяглыя тэрміны зьняволеньня.

Адвакаты ж настойвалі на невінаватасьці сваіх падабаронных і спадзяваліся, што суд верне справу на стадыю папярэдніх слуханьняў для скліканьня новай калегіі прысяжных.

Цяперашняя калегія была ўжо трэцяй. Першы працэс, які праходзіў у Маскоўскім акруговым ваенным судзе ў канцы 2008 — пачатку 2009 гадоў, завяршыўся апраўдальным прысудам. Прысяжныя, якія разглядалі справу, прызналі невінаватымі усіх падсудных. Ваенная калегія Вярхоўнага суду Расеі апраўдальны прысуд адмяніла, справу вярнулі на стадыю папярэдняга сьледзтва, а адтуль у Маскоўскі гарадзкі суд. Другі працэс перапыніўся восеньню мінулага году з-за роспуску прысяжных. У пачатку году пачаўся трэці суд з новай калегіяй засядацеляў.

Ганна Паліткоўская была забітая ў кастрычніку 2006 году ў пад’езьдзе свайго дому ў Маскве. Заказчык злачынства да гэтага часу ня знойдзены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG