«У іх там цяпер вельмі ўсё няпэўна. Нехта чакае амністыі, нехта — вызваленьня. Але большасьць чакае, куды іх адтуль накіруюць».
Вядома, што ўжо прынятае рашэньне пра расфарміраваньне наваполацкай і магілёўскай калёній, таму Валянціна Аліневіч не выключае, што бачылася з сынам у наваполацкай калёніі апошні раз.
Куды могуць перавезьці Ігара Аліневіча з Наваполацку? Паводле Валянціны Аляневіч, яе сын пра гэта нічога не казаў, бо, як яна мяркуе, нічога і ня ведае.
З гэтым пытаньнем я зьвярнуўся да кіраўніка ўстановы «Плятформа інавэйшн» Алёны Красоўскай-Касьпяровіч. Паводле праваабаронцы, у наваполацкай і магілёўскай калёніях утрымліваюць каля 2,5 тысяч вязьняў. Ігара Аліневіча могуць адправіць шмат у якія калёніі, за выключэньнем тых калёній, дзе сядзяць тыя, хто трапіў за краты ня ў першы раз.
«Зараз нядрэннае прайшло скарачэньне колькасьці вязьняў у сувязі з амністыяй. Таму па чалавек 300-400 могуць прыняць і бабруйскай калёніі, і „Ваўчыныя норы“ ў Івацэвічах, якія для ўпершыню асуджаных».
У бабруйскай калёніі адбывае пакараньне палітвязень Алесь Бяляцкі. У «Ваўчыных норах» да адпраўкі ў гарадзенскую турму сядзеў Мікалай Аўтуховіч. Усяго, паводле Алёны Красоўскай-Касьпяровіч, у 30 калёніях і турмах Беларусі утрымліваюць больш за 20 тысяч вязьняў.
Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны актывіст анархісцкага руху не прызнаў.