Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахлабысьцін паабяцаў абаронцам «Наваросіі» рай


Іван Ахлабысьцін у фільме Паўла Лунгіна "Цар"
Іван Ахлабысьцін у фільме Паўла Лунгіна "Цар"
Вядомы расейскі актор, рэжысэр і былы праваслаўны сьвятар Іван Ахлабысьцін зрабіў заяву ў падтрымку прарасейскіх ваяўнікоў у Данецкай і Луганскай вобласьцях Украіны.

«Я, як пастыр, і як славянін, і як грамадзянін Вялікай, шматнацыянальнай Расеі, вітаю барацьбу мужных абаронцаў Наваросіі — бастыёну хрысьціянскай маралі і воінскай доблесьці, якія не напалохалася ўстаць на шляху Зла.

І я, сілай Апостальскай ласкі, дадзенай мне пры пасьвячэньні у сьвятары, бласлаўляю зьнішчыць гэтую сатанінскую, фашысцкую заразу, бязьлітасна, усімі магчымымі спосабамі, сьцерці з твару Зямлі ўсё, што нават нагадвае пра яе. Усе, хто на гэтай вайне аддадуць свае жыцьці ў зацьвярджэньне Славы Боскай, трапяць у рай. Усе, хто лічаць інакш, хто забывае, што з д’яблам нельга дамовіцца, хто дапускае кампрамісы і матывуе гэта палітычнай або фінансавай выгадай — слугі д’ябла і здраднікі Веры Праваслаўнай!».

Заява была зробленая ад імя «Ізборскага клюбу», які аб’ядноўвае расейскіх грамадзкіх і палітычных дзеячоў шавіністычнага накірунку.

Ахлабысьцін падчас Эўрамайдану не хаваў свайго вельмі нэгатыўнага стаўленьня да яго ўдзельнікаў, падтрымліваў «Бэркут», пасьля трагедыі ў Адэсе 2 траўня заклікаў Крэмль увесьці войскі ў Адэсу. Актор адным з першых падпісаў ліст расейскіх культурных дзеячаў, якія падтрымалі палітыку Пуціна ў дачыненьні да Ўкраіны і Крыму.

Днямі Ахлабысьцін вымушаны быў адмяніць свае гастролі ў Кіеў, плянаваныя на канец кастрычніка. Пасьля таго, як на сайтах украінскіх канцэртных агенцтваў зьявіліся афішы яго інтэрактыўнага спэктаклю «Духоўныя гутаркі», украінцы пачалі ў камэнтарах выказваць сваё скрайне нэгатыўнае стаўленьне да актора і яго гастроляў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG