Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Мікалаем Статкевічам штомесяц размаўляюць «выхавацелі»


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч ў магілёўскай турме лічыцца ня толькі злосным парушальнікам рэжыму, які «ня стаў на шлях выпраўленьня і мае намер пасьля вызваленьня весьці злачынны лад жыцьця», але і «схільным да нападу і ўцёкаў».

Пра гэта нагадала жонка палітвязьня Марына Адамовіч. Днямі жанчына высьветліла, што гэты статус за яе мужам трымаецца ўжо 2 гады. «А значыць, штомесяц зь ім праводзяць „выхаваўчыя размовы“. Да таго ж, гэта дазваляе адміністрацыі ўсталёўваць больш шчыльнае назіраньне ў камэры як праз „вакенца“, гэтак і па-іншаму. Але Мікола жартуе, што рэгулярна „абяцае ні на каго тут не нападаць“».

«Пра здароўе і ўсё астатняе Мікалай сказаў, што нармальна. Вы ж ведаеце, ён ніколі ні на што ня скардзіцца», — кажа Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Сваёй віны палітык не прызнае і адмаўляецца прасіць аб памілаваньні. Зь сьнежня 2011 году Мікалай Статкевіч знаходзіцца пастаянна ў закрытым памяшканьні — спачатку ў карцэры і ПКТ шклоўскай калёніі, а з студзеня 2012 году — у магілёўскай крытай турме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG