Заяўкі будуць прымацца да 7 ліпеня 2014 года на электронную пошту havelfellowship@rferl.org. Заяўка складаецца з дадзеных пра ўдзельніка, матывацыйнага ліста, узораў працаў, двух рэкамэндацыйных лістоў, рэзюмэ, «Лістоў да Вацлава Гавэла», а таксама копіі сэртыфікату аб веданьні ангельскай мовы (неабавязкова). Падрабязнасьці — у дадатку.
Прыняць удзел у праграме могуць журналісты з Украіны, Расеі, Беларусі, Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы. Стыпэндыяты, якія пройдуць адбор, будуць мець магчымасьць стажыравацца ў рэдакцыях галоўнага офісу Радыё Свабода ў Празе, супрацоўнічаючы з дасьведчанымі журналістамі.
Мэта стыпэндыі імя Вацлава Гаўла — падтрымка пэрспэктыўных журналістаў з краінаў, дзе ёсьць праблемы са свабоднымі і незалежнымі сродкамі інфармацыі, у працягу прафэсійнай дзейнасьці на падтрымку плюралізму. «Стымулам да стварэньня праграмы стала вера былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ў ролю журналістыкі як трансфарматара рэпрэсіўных рэжымаў», — адзначаюць ініцыятары прэміі.
У 2012-м годзе стыпэндыятам Вацлава Гаўла быў Францішак Вячорка — беларускі журналіст і грамадзкі актывіст.
Стыпэндыя імя Вацлава Гаўла — гэта сумесная ініцыятыва РСЭ/РС і Міністэрства замежных справаў Чэхіі, пры падтрымцы Prague Freedom Foundation і Dagmar and Vaclav Havel Foundation VIZE97.

Стажыроўка будзе праходзіць зь 1 кастрычніка 2014-га па 30 чэрвеня 2015 года.
Мэта стыпэндыі імя Вацлава Гаўла — падтрымка пэрспэктыўных журналістаў з краінаў, дзе ёсьць праблемы са свабоднымі і незалежнымі сродкамі інфармацыі, у працягу прафэсійнай дзейнасьці на падтрымку плюралізму. «Стымулам да стварэньня праграмы стала вера былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ў ролю журналістыкі як трансфарматара рэпрэсіўных рэжымаў», — адзначаюць ініцыятары прэміі.
Дэдлайн: 7 ліпеня 2014 года