Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода — патрэба душы


Радыё Надзея, Радыё Памяць, Радыё Праўда, Радыё Вера, Радыё Сябар — такія ацэнкі ў сваіх лістах у рэдакцыю даюць прыхільнікі Радыё Свабода. Для бальшыні зь іх, як колісь для Васіля Быкава, амэрыканскае радыё па-беларуску стала сапраўднай патрэбай душы.

Лісты слухачоў, якія яны пісалі на перадачу «Паштовая скрынка 111», ляглі ў аснову дзьвюх кніг «Лісты на Свабоду» і «Лісты пра Свабоду», якія выйшлі да 60-годзьдзя Беларускай службы Радыё Свабода ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».

Чаму, дзеля чаго людзі пісалі і працягваюць пісаць на Свабоду — ад самоты, ад няма чаго рабіць, ад жаданьня выказаць набалелае, ці проста паводле савецкай традыцыі пісаць і скардзіцца ў рэдакцыі? Але ж чым амэрыканскае радыё можа дапамагчы чалавеку, які жыве пры дыктатуры ў Беларусі?


Пра што людзі пішуць? Хто гэтыя людзі? Чаму не баяцца пісаць на «варожае» радыё? Які ён, тыповы партрэт актыўнага слухача Радыё Свабода? Ці ня сталі меней пісаць апошнімі гадамі, калі традыцыйнае паштовае ліставаньне выцясьняецца ліставаньнем электронным? А ці пішуць правакатары?
Навошта спатрэбілася прачытаныя, пракамэнтаваныя лісты зьбіраць у кнігу? Ці прачытваецца ў складзеных разам вельмі розных лістах штодзённая гісторыя Беларусі першых 14 гадоў ХХІ стагодзьдзя? А мо гэтыя кнігі, перадусім «Лісты пра Свабоду», уяўляюць сабой усяго толькі зборнікі камплімэнтаў радыё? Ці ёсьць у гэтых кнігах пасыл у будучыню Беларусі?

У перадачы бяруць удзел дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук і дырэктар Менскага бюро, аўтар кнігі «Лісты на Свабоду» і ўкладальнік кнігі «Лісты пра Свабоду», аўтар і вядучы радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» Валянцін Жданко. Вядучы — Вячаслаў Ракіцкі.
Свабода — патрэба душы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:26:47 0:00
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG