На форум запрошаныя прадстаўнікі структур СНД, а таксама замежныя экспэрты, палітолягі, мэдыяпэрсоны, кіраўнікі СМІ і журналісты краін СНД, Балтыі і далёкага замежжа (усяго каля 500 удзельнікаў з 26 дзяржаў).
У пленарным пасяджэньні, якое пройдзе сёньня ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, возьмуць удзел больш за 250 журналістаў.
У праграме для ўдзельнікаў мэдыя-форуму заплянавана сярод іншага наведваньне гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Ліцьвіна паведаміла карэспандэнту Свабоды, што прадстаўнікоў БАЖу на гэтае мерапрыемства не запрашалі.
Паводле прэсавага сакратара БАЖу Барыса Гарэцкага, яшчэ не было такога выпадку, каб некага зь Беларускай асацыяцыі журналістаў запрашалі на гэты мэдыяфорум:
«На гэтых форумах абмяркоўваецца далёкія ад рэальнасьці рэчы. Людзі абмяркоўваюць нейкую журналісцкую этыку, а потым, калі ім паступае каманда зьверху, яны гатовы парушыць у адзін дзень усе гэтыя пастуляты журналісцкай этыкі. Незалежных журналістаў хвалюе праблема доступу да інфармацыі, акрэдытацыя і так далей. Мы ўвесь час спрабуем наладзіць кантакт зь міністэрствам інфармацыі, з МУС, у мінулым годзе было вялікае ліставаньне. Але на ўсе нашы прапановы сустрэцца мы чуем адмовы ў зьвязку з тым, што яны не лічаць гэта патрэбным. У тым накірунку, дзе незалежным журналістам якраз патрэбна дапамога і зьмены ў мэдыясфэры, мы ўвесь час спрабуем у прасунуцца. Але ў гэтай сфэры дзяржава закрытая. Ну, а на гэтых мэдыяфорумах не абмяркоўваецца праблема доступу да інфармацыі альбо чаму журналістаў затрымліваюць. Такія пытаньні на гэтых мэдыяфорумах нават не ўздымаюцца. Бо тых журналістаў, якія там прысутнічаюць, не затрымліваюць, у іх няма праблемаў з доступам да інфармацыі, бо яны пераважна працуюць у дзяржаўных СМІ».