Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто вітаецца з Лукашэнкам? Эфір з Аленай Радкевіч ад 18:00 (+ВЭБКАМЭРА Ў СТУДЫІ)


Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца ў Сэрбію. Напярэдадні ў інтэрвію сэрбскім мэдыям ён сказаў, што палітыка і пазыцыя Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі апошнім часам мяняецца.

«Прынамсі, са мной ужо вітаюцца і размаўляюць. Гэта таксама вялікі прагрэс», – сказаў ён. Ці сапраўды такія зьмены адбыліся? І калі так, то чаму?

У праграме таксама расповед пра вэтэранку АК, якую вінавацяць у кантрабандзе гуманітарнай дапамогі, інтэрвію з кіраўніком украінскага Цэнтру вайскова-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрыем Тымчуком, успаміны пра Вячаслава Кебіча і Джорджа Оруэла.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG