Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 чэрвеня: канцэрт Піта Паўлава ў Вільні


Сустрэча зь Пітам Паўлавым у Арт Сядзібе ў Менску
Сустрэча зь Пітам Паўлавым у Арт Сядзібе ў Менску

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ



У Менску — сустрэча з назіральнікамі на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, Тайм-кавярны Come in, праспэкт Незалежнасьці, 44. Пачатак а 16-ай.

У Вільні — у Зарачанскае кавярні адбудзецца канцэрт музыкі Піта Паўлава, стваральніка гуртоў GARADzKIJA, капэлы «Папараць», гітарыста і вакаліста N.R.M. Пачатак а 19-ай.



ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ



1924 — зьезд былых сябраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску канстатаваў самароспуск партыі.

1949 — выйшаў у сьвет знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984»

Урывак зь фільму:


1958— У Беластоку заснаванае беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа».

1967— У Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музэю Якуба Коласа.

У гэты дзень нарадзіліся:


1894 — Сямён Вальфсон, дзяржаўны дзеяч БССР, філёзаф, літаратуразнавец, пэдагог


1881 — Віктар Зелязей, беларускі грамадска-палітычны дзеяч


1986 — Сяргей Крывец, беларускі футбаліст



З Календара Бахарэвіча


8 чэрвеня 1949 выйшаў раман Орўэла «1984»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG