У правінцыі Баглан на поўначы Афганістану ў выніку паводкі загінулі больш за сто чалавек.
Сотні людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў кіраўнік мясцовай адміністрацыі Нур Махамад Гозар. Паводле яго слоў, загінулыя былі жыхарамі раёну Гухаргахі-Нур, дзе разбураныя сотні дамоў. Вядуцца выратавальныя працы.
Пасьля некалькіх гадоў засухі ў апошні месяц на паўночныя і ўсходнія раёны Афганістану абрынуліся праліўныя дажджы, якія выклікалі паводкі. У красавіку і траўні больш за сто чалавек сталі ахвярамі паводкі на паўночным усходзе Афганістану. Тысячы людзей пакінулі свае дамы.