Уцекачоў, якія рызыкуюць сваім жыцьцём падчас падарожжа праз акіян у пагоні за сваёй «аўстралійскай» марай, дзяржаўныя ўстановы Аўстраліі будуць адпраўляць на Папуа — Новую Гвінею. У пятніцу пра гэта паведаміў аўстралійскі прэм’ер Кевін Рад, — паведаміла BBC.
«Надалей ніводзін уцякач, які прыбудзе ў Аўстралію на караблі, ня будзе мець ніякага шанцу на атрыманьне афіцыйнага статусу імігранта», — заявіў Рад.
Такое жорсткае рашэньне было, паводле прэм’ера, прынята для паляпшэньня бясьпекі аўстралійскіх межаў. Новая міграцыйная палітыка мае мэтай адбіць ахвоту ў іракскіх і аўганскіх уцекачоў ад рызыкоўных марскіх падарожжаў у Аўстралію ў непрыстасаваных для таго судах, на якія яны сядаюць ў Малайзіі і Інданэзіі.
«У нашай краіне хапае гандляроў людзьмі, што выкарыстоўваюць уцекачоў і пасьля аддаюць загад тапіць іх у моры», — дадаў прэм’ер.
Заявы аб наданьні статусу імігранта будуць цяпер разглядаць папуаскія ўстановы. Папуа Новая-Гвінея павялічыць колькасьць міграцыйных офісаў на высьпе Манус.
Колькасьць людзей, якіх Аўстралія можа адправіць на Папуа — Новую Гвінею, дамова не вызначае. Папуа — Новая Гвінея атрымала самастойнасьць ад Аўстраліі ў 1975 годзе.

З пачатку году ў Аўстралію прыбылі морам больш за 13 тысяч нелегальных мігрантаў. Сотні ўцекачоў патанулі ля берагоў краіны. На гэтым тыдні ў Індыйскім акіяне затанулі 2 караблі з уцекачамі, якія кіраваліся ў Аўстралію. Чацьвёра загінулі.