ЗША захавалі лідэрства ў рэйтынгу аб’ёмаў рассылкі спаму, а Беларусь рэзка скочыла на другое месца. Акрамя таго, у «дзясятку» трапілі тры новыя дзяржавы — Казахстан, Украіна і Паўднёвая Карэя. Чаму Беларусь, якая раней не ўваходзіла ў падобныя рэйтынгі, раптам вырвалася ў лідэры?
Брытанскі вытворца антывіруснага праграмнага забесьпячэньня і сыстэм абароны ад спаму Sophos тлумачыць, што ў спам-рэйтынг трапілі краіны, дзе іхні «радар» зафіксаваў найбольшую колькасьць спаму на душу насельніцтва. Таму Кітаю і Індыі са шматмільярдным насельніцтвам у рэйтынгу няма. Затое ў дзясятку краінаў трапілі Беларусь, Люксэмбург, Казахстан.
Кіраўнік праекту Gemius у Беларусі Міхаіл Дарашэвіч лічыць, што праблема — у інтэрнэт-адукаванасьці насельніцтва. Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі недастаткова ўвагі аддаюць антывірусным праграмам:
«Многія ўсталёўваюць платныя вэрсіі антывірусных сыстэм, потым яны іх не абнаўляюць, старэюць базы. То бок — мэдыя-адукаванасьць інтэрнэт-карыстальнікаў. Трэба ведаць, якія выкарыстоўваць антывірусныя праграмы, як часта праводзіць абнаўленьні, як сачыць, каб ваш кампутар ня быў ні крыніцай спаму, ні ўдзельнікам бот-нэту. Людзі павінны ведаць, што ня трэба націскаць на незнаёмыя паведамленьні».
Генэральны дырэктар парталу TUT.BY Кірыл Валошын лічыць:
«Высокі ўзровень спаму ў дадзеным выпадку кажа не пра тое, што ў краіне шмат спамэраў сядзіць, а хутчэй гаворка пра тое, што вялікая колькасьць кампутараў беларусаў заражана рознымі ботамі — вірусамі, якія і ажыцьцяўляюць гэтую рассылку часьцяком бязь ведама карыстальніка».
Але ў Кірыла Валошына ёсьць і іншая вэрсія — што Беларусь багатая на высокакваліфікаваныя IT-кадры:
«У нас велізарная колькасьць ІТ-кампаніяў, мы пастаўляем вялікую колькасьць пэрсаналу на рынкі Эўропы, ЗША і Расеі. Можна, вядома, разглядаць вэрсію, што гэты высокакваліфікаваны пэрсанал стварае такія сыстэмы рассылкі і вядзе нейкі бізнэс».
Праграміст Глеб Рубанаў выказаў думку, што спам можа рассылацца і з адмыслова арандаваных у Беларусі сэрвэраў:
«Калі гаворка аб арэндзе сэрвэраў, тады можа быць і досыць выпадковы выхад на другое месца, таму што да гэтага часу Беларусь не прыцягвала ўвагі, а цяпер шмат каму ўдалося ў Беларусі арандаваць сэрвэры. Але тады гэтую лавачку, хутчэй за ўсё, прыкрыюць празь нейкі час.
Калі ж гаворка пра тое, што беларусы сталі больш за ўсіх у сьвеце атрымліваць спаму, дык тут усё досыць лёгка тлумачыцца: беларусы — народ легкаверны. І, мабыць, у іх пры гэтым ёсьць нейкія грошы, таму іх выгадна бамбаваць такой нізкагатунковай прадукцыяй, як спам».
У камэнтары да сваіх дасьледаваньняў брытанскі вытворца антывіруснага праграмнага забесьпячэньня і сыстэм абароны ад спаму Sophos тлумачыць: лідэрства ў рэйтынгу зусім не азначае, што ў краінах квітнее кібэр-крымінал і што дакладна вызначана месцазнаходжаньне саміх спамэраў. Спам рассылаецца не наўпрост і ўключае ў сябе мноства розных падвідаў. Гэта і фішынг (вывуджваньне канфідэнцыйных дадзеных — лагіна, пароля карыстальнікаў); і шкодныя спасылкі, шкодныя загрузкі, якія ўтрымліваюць заражаныя файлы (пад выглядам дакумэнтаў, рахункаў, прэзэнтацый), афэры з інвэстыцыямі і іншае.

Хутчэй гаворка пра тое, што вялікая колькасьць кампутараў беларусаў заражана рознымі ботамі