Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце пачала працу адмысловая камісія па зьмене канстытуцыі


Прыхільнікі "Братоў-мусульманаў" і зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі
Прыхільнікі "Братоў-мусульманаў" і зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі
У Эгіпце ў нядзелю пачала працу камісія зь дзесяці юрыстаў і спэцыялістаў па канстытуцыйным праве, якія павінны распрацаваць праект зьменаў у Канстытуцыю краіны. Камісія з чатырох унівэрсытэцкіх прафэсараў і шасьці судзьдзяў ўпершыню сустрэлася ў памяшканьні эгіпэцкага парлямэнту.

Камісія, якую ў суботу прызначыў часовы прэыідэнт Егіпта Адлі Мансур, павінна падаць свае прапановы на працягу 30 дзён. Пасьля гэтага іх павінен разгледзець шырокі орган з 50 прадстаўнікоў усіх слаёў эгіпэцкага грамадзтва. Паводлу плану, гэты орган павінен будзе на працягу 60 дзён распрацаваць канчатковы праект, які потым павінны вынесьці на ўсенародны рэфэрэндум.

Дзеяньне цяперашняй канстытуцыі Эгіпту было спынена 3 ліпеня, калі ваенныя з шырокай народнай падтрымкай адхілілі ад улады прэзыдэнта Мухамада Мурсі, выхадца зь ісламісцкіх колаў. Гэтая канстытуцыя ў яе цяперашнім выглядзе таксама была прынята на рэфэрэндуме ў лістападзе мінулага году са зьменамі, якія распрацавалі ісламісты. Гэтую рэдакцыю канстытуцыі Эгіпту востра крытыкавалі апазыцыя і праваабаронцы, зьвяртаючы ўвагу, што яна абмежавала пэўныя правы чалавека, у прыватнасьці, правы жанчын і рэлігійных меншасьцяў.

Крытыку выклікала і само яе прыняцьце: за яе прагаласавалі 64 адсотка ўдзельнікаў рэфэрэндуму, але ў рэфэрэндуме прынялі ўдзел толькі 33 працэнты ад усіх выбарнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG