Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя і апакаліпсіс


Крыс Ван Дэр Вэн
Крыс Ван Дэр Вэн

Як паведамляе мурманскі сайт bloger51.com, 21 ліпеня расейская паліцыя і міграцыйная служба затрымалі чатырох грамадзян Нідэрляндаў у моладзевым праваабарончым лягеры непадалёк ад Мурманску.

Спачатку іх абвінавацілі ў парушэньні рэжыму знаходжаньня на тэрыторыі Расеі, паведаміўшы, што заяўленая імі пры атрыманьні візы мэта паездкі — «знаёмства з культурай краіны» — не адпавядае рэальнай дзейнасьці. На самай справе, паводле дадзеных Фэдэральнай міграцыйнай службы, галяндцы нібыта здымалі дакумэнтальны фільм пра жыцьцё прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці і сытуацыі з правамі чалавека ў Расеі. У іх, як паведамляе сайт, канфіскаваныя відэазапісы інтэрвію на гэтую тэму зь непаўналетнімі ўдзельнікамі лягеру.

Пакуль паведамляецца прозьвішча толькі аднаго з затрыманых. Гэта Крыс Ван Дэр Вэн (Kris van der Veen), як высьветлілі блогеры — кіраўнік ЛГБТ-арганізацыі з галяндзкага гораду Гронінген.

Затрыманых аштрафавалі на 3 тысячы рублёў кожнага за парушэньне міграцыйных правілаў, а таксама пераканалі падпісацца пад пратаколамі, у якіх ім інкрымінавалі парушэньне артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб «прапагандзе нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх».

У адпаведнасьці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэньнях, замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства за парушэньне закона аб забароне прапаганды нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх могуць быць аштрафаваныя на суму ад 4 да 5 тысяч рублёў, арыштаваныя на 15 сутак і выдвараныя з Расіі. У выпадку, калі для прапаганды выкарыстоўваліся СМІ або інтэрнэт, штраф можа дасягнуць 100 тысяч рублёў.

Тым часам кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл сказаў у Казанскім саборы ў Маскве 21 ліпеня, што юрыдычнае прызнаньне аднаполых шлюбаў зьяўляецца «вельмі небясьпечнай адзнакай апакаліпсісу».

Патрыярх Кірыл раскрытыкаваў дзяржавы, якія легалізавалі аднаполыя шлюбы, адзначыўшы, што «некаторыя краіны зрабілі свой выбар на карысьць грэху і апраўданьня яго законам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG