Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч, выступаючы на канфэрэнцыі ў Варшаве, рэзка скрытыкаваў заснавальніка Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Алега Манаева. «Што тычыцца пэўных сацыёлягаў, я б проста сказаў, што Манаеў — здраднік. Ён добра ведае, што ня можа быць ніякай сацыялёгіі ва ўмовах дыктатуры», — заявіў Шушкевіч.
На гэтыя словы Шушкевіча спадар Манаеў адказаў у інтэрвію Свабодзе: «У Беларусі стала модным — як з боку ўладаў, так і некаторых дзеячоў апазыцыі — крытыкаваць сацыёлягаў, і наогул незалежных экспэртаў, за вынікі дасьледаваньняў, ацэнкі і рэкамэндацыі, якія не адпавядаюць іх палітычным і іншым інтарэсам. Прычым, чым ніжэй апускаюцца гэтыя дзеячы, чым далей адрываюцца ад таго, чым на самой справе жыве народ, тым агрэсіўней яны рэагуюць на любую нязгоду».
Ці магчымая аб’ектыўная сацыялёгія ў аўтарытарнай краіне? Якім сацыялягічных службам у Беларусі можна давяраць? Чаму так адрозьніваюцца розныя сацыялягічныя дадзеныя?