«Я супраць адмены сьмяротнага пакараньня. Часам зьдзяйсьняюцца цяжкія злачынствы, якія дараваць немагчыма», — заявіў кіраўнік МУС. У той жа час ён дадаў, што Таджыкістан падпісаў шэраг міжнародных праўных актаў, якія прадугледжваюць поўную адмову ад гэтай меры пакараньня. У цяперашні час, паводле чыноўніка, гэтае пытаньне вывучаецца ўрадавай рабочай групай, перадае CA-News.
Мараторый на сьмяротнае пакараньне ў Таджыкістане быў накладзены ў 2004 годзе. Ва ўмовах мараторыя гэтая мера пакараньня замяняецца пажыцьцёвым зьняволеньнем.
Мараторый на сьмяротнае пакараньне ў Таджыкістане быў накладзены ў 2004 годзе. Ва ўмовах мараторыя гэтая мера пакараньня замяняецца пажыцьцёвым зьняволеньнем.