Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Disney стварыў унікальны праектар «дапоўненай рэальнасьці»


Постэр фільму "2012"
Постэр фільму "2012"
Кампанія Disney прэзэнтавала прататып прылады, якая зьяўляецца праектарам дапоўненай рэальнасьці. HideOut дазваляе віртуальным аб’ектам ўзаемадзейнічаць з матэрыяльнымі: анімаваны малюнак, які ён праектуе, рэагуе на паверхню, на якую праектуецца.

HideOut абсталяваны камэрай зь інфрачырвонымі сэнсарамі, якія счытваюць коды пазнак, нанесеных на паверхню праекцыі адмысловай фарбай. Такім чынам, лічбавы пэрсанаж можа, скажам, скакаць на намаляваным на адмысловай паверхні батуце ці хадзіць па намаляванай дарожцы.

У будучыні Disney плянуе выкарыстаць новую распрацоўку для навігацыі ў мэдыя і інфармацыі, дзіцячых інтэрактыўных кнігах, настольных гульнях, навучальных праграмах і нават тэматычных парках.

У будучыні Disney плянуе выкарыстаць новую распрацоўку для навігацыі ў мэдыя і інфармацыі, дзіцячых інтэрактыўных кнігах, настольных гульнях, навучальных праграмах і нават тэматычных парках.

Зараз HideOut зьяўляецца асобнай прыладай, але ў кампаніі Disney мяркуюць, што ў недалёкай будучыні ўбудаваны праектар на аснове гэтай распрацоўкі будзе ў кожным смартфоне. HideOut, гавораць распрацоўнікі, зьяўляецца важным крокам да бескантактавага ўзаемадзеяньня паміж лічбавым і фізычным сьветамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG