ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, У парку імя Максіма Горкага — «Усебеларускі Парад Нявест 2013», арганізаваны Менгарвыканкам і prazdnik. by. Пачатак у 15.00.
Чэскі Крумлаў, Міжнародны музычны фэставаль
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
356 да н. э. — Герастрат спаліў Храм Артэміды ў Эфэсе.
1930 — Арыштаваны Сьцяпан Некрашэвіч, беларускі вучоны-мовазнаўца і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры.
1954 — падпісваюцца Жэнэўскія дамовы, якія завяршылі каляніяльную вайну Францыі ў Індакітаі.
1969 — амэрыканскія астранаўты Ніл Армстранг і Эдвін Олдрын ў рамках палёту «Apollo 11» выходзяць на паверхню Месяца.
1983 — на антарктычнай станцыі «Усход» была зафіксавана самая нізкая тэмпература на плянэце за ўсю гісторыю назіраньня −89,2 ° C.
1995 — распачало вяшчаньне беларускае незалежнае Радыё 101,2
1999 — маніфэстацыі ў Менску з нагоды завяршэньня пяцігадовага легітымнага прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі
У гэты дзень нарадзіліся:
356 да н. э. — Аляксандар Македонскі, цар Македоніі, стваральнік імпэрыі
Фільм пра Аляксандра Македонскага
1863 — Уладзімер Красьнянскі, беларускі гісторык і краязнавец
1899 — Эрнэст Хэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік
У гэты дзень памерлі:
1796 — Робэрт Бёрнс, брытанскі і шатляндзкі паэт, фальклярыст
2011 — Казімір Сьвёнтэк, кардынал Рымска-каталіцкай царквы, да 2006 года — мітрапаліт Менскі і Магілёўскі.
ЦЫТАТА ДНЯ
Мне 23 гады, а я яшчэ нічога не зрабіў для неўміручасьці
Аляксандар Македонскі