Юрыя Шылько выклікалі празь сьледчага ў Першамайскі РАУС Віцебску. Там яго ўжо чакалі супрацоўнікі касьцюковіцкай міліцыі. Адвакаты высьветлілі, што ніхто не даваў указаньняў на затрыманьне. Ад яго нібыта патрабуюць аддаць ноўтбук, якога ён ня браў, апавяла карэспандэнту Свабоды маці Юрыя Ала Шылько.
«Справа супраць мужа была сфабрыкаваная, і мы пра гэта адкрыта гаворым. Чаму паралізаванага пасьля інсульту чалавека штурхнулі за краты? Апошнім часам сын піша лісты ў дзяржаўныя структуры ў абарону бацькі. У маёй маці то арыштоўвалі яе дом, то потым здымалі арышт. Давялі яе да таго, што ёй ампутавалі нагу. Цяпер узяліся за сына. Яны кажуць, што ён працаваў у Касьцюковічах і ня здаў кампутар. Але ён яго ня браў і ў вочы ня бачыў гэтага кампутара, і ён за ім не лічыўся. У нас жа рабілі ператрус ва ўсіх яшчэ 4 сьнежня, і ў Юрыя ніякага кампутара не было. І яны цяпер мучаць сына за тое, што ён пісаў лісты. Словам, усю нашу сям’ю злажылі. Што ж у нас адбываецца? Хапаюць людзей ні з пушчы ні з поля, абсалютна невінаватых. Поўнае бязьмежжа. Усю сям’ю проста зьнішчаюць».
Леанід Шылько цяпер пад падпіскай аб нявыезьдзе. У сьнежні мінулага году яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Вінавацілі ў раскраданьні дзяржаўных сродкаў.
«Калі б было нешта істотнае па мужу! Ужо справа цягнецца 8 месяцаў, і нічога няма. Яму наагул зьмянілі меру стрыманьня — хатні арышт на падпіску аб нявыезьдзе. Самая натуральная фабрыкацыя. Цяпер трэба сына ўцягнуць у гэтую гісторыю, калі той піша многа. Я ўсё жыцьцё аддала ахове здароўя. За што ж з нас так зьдзекуюцца?! Што ў нас адбываецца? І з сынам гэта чыстай вады правакацыя і бруд. Ды галоўнае, якімі мэтадамі — схапілі і павезьлі», — кажа Ала Шылько.
Сваякі мяркуюць, што абвінавачаньне супраць Леаніда Шылько сфабрыкаванае: яны ня могуць зразумець, чаму крымінальную справу «фінансавага» зьместу ініцыяваў Камітэт дзяржбясьпекі. Падчас адной з праверак КДБ у Леаніда Шылько здарыўся інсульт, але на загад сьледчых яго, напалову паралізаванага, забралі ў турму проста са шпітальнай палаты.
Леанід Шылько і ягоная жонка Ала Георгіеўна дзясяткі гадоў працавалі ў мэдыцыне. На Магілёўшчыну спадар Шылько пераехаў зь Віцебску. Яго не задавальняў стыль кіраваньня тагачаснага кіраўніка абласной управы аховы здароўя. І хоць той чыноўнік ужо пакінуў сваю пасаду, вяртацца Леанід Шылько не зьбіраўся. Бо асабіста падбіраў калектыў лекараў, якія рабілі складаныя апэрацыі, дамогся таго, каб на базе касьцюковіцкага шпіталя адчынілі аддзяленьне гемадыялізу.
Паколькі сам Леанід Шылько быў прыежджы, яму далі службовую кватэру. З казённай мэбляй, пазначанай інвэнтарнымі нумарамі. 12 лістапада супрацоўнікі КДБ зьявіліся да Леаніда Шылько зь ператрусам — маўляў, мэбля скрадзеная. Мэблю апісалі і канфіскавалі, хоць усе нумары супалі з вопісам перададзенай маёмасьці, а потым апячаталі і саму кватэру, бо спадар Шылько трапіў у шпіталь з інсультам.
Тым часам распачаліся праверкі ў самім шпіталі. Калегі Леаніда Шылько толькі дзівіліся: чаму фінансавую дзейнасьць установы правярае не Дзяржкантроль і не аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а КДБ? Калі ўрэшце Шылько зьвінавацілі ў тым, што шпіталь купляў дэталі для аўтамашын, якіх не было на балянсе ўстановы, родныя канчаткова вырашылі, што тут «справа нячыстая». Жонка арыштаванага называе ўсё гэта «замовай».

Калі б было нешта істотнае па мужу! Ужо справа цягнецца 8 месяцаў, і нічога няма