Адмыслоўцы аддзелу прыйшлі да высновы, што каля паўмільярда мабільных тэлефонаў па ўсім сьвеце могуць стаць аб’ектамі хакерскіх нападаў. З-за састарэлага стандарту шыфраваньня SED, распрацаванага яшчэ ў 70-х гадах мінулага стагодзьдзя, які ўжываецца ў некаторых сім-картах мабільных тэлефонаў аж да цяперашняга часу, зламысьнікі з дапамогай адмысловай шкоднай sms могуць атрымліваць аддалены доступ да тэлефонаў карыстальнікаў, тэлефанаваць і адпраўляць зь яго паведамленьні без іх ведама, а таксама атрымліваць інфармацыю аб банкаўскіх картах, якая захоўваецца на тэлефоне.
«Вынікі дасьледаваньняў паказваюць, што карыстальнікі многіх краін рызыкуюць», — прызнае генэральны сакратар Міжнароднага саюзу электрасувязі (МСЭ) Хамадун Турэ. У бліжэйшай будучыні МСЭ паведаміць аб патэнцыйнай пагрозе тэлекамунікацыйным рэгулятарам і дастаўнікам тэлекамунікацыйных паслуг з больш чым 200 краін.
Недахоп у сыстэме бясьпекі тэлефонаў выявіла нямецкая кампанія Security Research Labs. Па словах Карстэна Нола, кіраўніка фірмы, якая брала ўдзел у дасьледаваньні, узлом, як правіла, зусім не прыкметны для карыстальнікаў тэлефонаў.
Сім-карты з сымэтрычным альгарытмам шыфраваньня, па словах Нола, устаноўлены ў кожным восьмым тэлефоне ў сьвеце. Сумарная колькасьць карыстальнікаў такіх сім-карт ацэньваецца ў 900 млн. чалавек. Таксама фірма паказвае, што напады пагражаюць ўсім тыпам тэлефонаў незалежна ад брэнду — ад прадукцыі кампаніі Apple і смартфонаў, якія выкарыстоўваюць плятформу Android, да тэлефонаў кампаніі Blackberry.
Пры падрыхтоўцы матэрыялу скарыстаны пераклад парталу Inopressa