ПАДЗЕІ ДНЯ
Брусэль, сустрэча кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу і краін-удзельніц «Усходняга партнэрства», ў тым ліку і Беларусі. На сустрэчу запрошаны міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей
Пачатак візыту папы Францішка ІІ у Бразылію
Менск, у паб-клюбе «Графіці» (завулак Калініна, 16) адбудзецца выступ беларускіх рок-гуртоў Mascara the Furies і Wall St. Пачатак у 19.00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1903 — заснаваная Беларуская сацыялістычная Грамада.
1930 — у Менску быў арыштаваны Вацлаў Ластоўскі. Разам з Ластоўскім у ліпеньскія дні 1930 году было арыштавана больш за сто навукоўцаў і літаратараў. Гэта была першая хваля масавых сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, якія зьнішчылі ўсю незалежную нацыянальную інтэлігенцыю.
1944 — заснаваны Міжнародны валютны фонд.
1997 — карэспандэнт ГРТ Павал Шарамет і апэратар кампаніі Зьміцер Завадзкі арыштаваныя ўладамі Беларусі і абвінавачаныя ў незаконным парушэньні беларуска-літоўскай мяжы.
Дакумэнтальны фільм Паўла Шарамета "Дзікае паляваньне"
1999 — у сувязі з заканчэньне пяцігадовага тэрміну легітымнага прэзыдэцтва Аляксандра Лукашэнкі мастак Алесь Пушкін правёў у Менску пэрформанс «Падарунак прэзыдэнту». Пушкін падкаціў да рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі тачку гною, вываліў яе зьмесьціва на зямлю і ўтыркнуў вілы ў партрэт першай асобы.
2011 — тэракты ў Нарвэгіі. У выніку выбуху ў Осла каля будынка нарвескага ўраду 8 чалавек загінулі, дзясяткі параненыя. У выніку нападу на моладзевы лягер на востраве Утоя загінулі 68 і дзесяткі атрымалі раненьні. Тэрарыст Андэрс Брэйвік, які зрабіў гэтыя злачынствы, быў пазьней асуджаны на 21 год зьняволеньня.
У гэты дзень нарадзіліся:
1596 — Міхаіл Раманаў, пачынальнік расейскай царскай дынастыі Раманавых
1878 — Януш Корчак, польскі пісьменьнік, пэдагог і лекар, які загінуў у нацысцкім канцлягеры Трэблінка, адмовіўшыся пакінуць асуджаных на сьмерць дзяцей з Варшаўскага гета
1887 — Густаў Герц, нямецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы
1895 — Павал Сухі, ўраджэнец Віцебшчыны, стваральнік сямейства расейскіх вайсковых самалётаў Су
1919 — Міхась Булахаў, беларускі мовазнаўца Міхась Булахаў, стваральнік грунтоўнага энцыкляпэдычнага слоўніка пра «Слова аб палку Ігаравым».
ЦЫТАТА ДНЯ
Датуль, пакуль мы, беларусы, не прагаворым самі ў сваёй мове да тарговых фірм і інстытуцый, яны самі не парупяцца гаварыць да нас па-нашаму. А калі мы зачнем зьвяртацца да іх у нашай мове, то яны, хочучы мець у нас пакупцоў на свой тавар, будуць гаварыць з намі па-нашаму...
Вацлаў Ластоўскі