Уводзіцца забарона на рэкляму дзейнасьці асобаў, якія не зарэгістраваныя ў якасьці арганізацыяў або індывідуальных прадпрымальнікаў, па прыцягненьні грашовых сродкаў і іншай маёмасьці грамадзянаў пад выплату даходу.
Гэтая забарона, на думку намесьніцы міністра гандлю Ірыны Наркевіч, не дазволіць зламысьнікам уцягваць насельніцтва праз рэкляму ў дзейнасьць фінансавых пірамідаў.
З 10 ліпеня банкі абавязаныя папярэджваць грамадзянаў у рэкляме банкаўскага ўкладу аб праве банку зьмяншаць працэнты па ўкладу (дэпазыту).
У адпаведнасьці з прынятымі папраўкамі ў заканадаўства аб рэкляме, з 10 ліпеня ў Беларусі забараняецца рэкляма лекаў, мэтадаў аказаньня мэдычнай дапамогі, не зарэгістраваных і не дазволеных у краіне.
Біялягічна актыўныя дабаўкі ад сёньня можна рэклямаваць толькі са згоды Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі аб’ём рэклямы ў вечаровым (ад 18.00 да 22.00) эфіры на радыё і тэлебачаньні скароціцца на дзьве хвіліны (з 18 да 16 хвілін). Таксама ў гэты пэрыяд абмяжоўваецца колькасьць рэклямных паўзаў, якіх павінна быць ня больш як чатыры ў гадзіну.
Істотныя зьмены тычацца сацыяльнай рэклямы, рэклямы па мабільнай сувязі, вонкавай рэклямы.
Як адзначыла Ірына Наркевіч, папраўкі ў закон «Аб рэкляме» ліквідуюць асобныя прабелы ў прававым рэгуляваньні рэклямы і прынцыпова мяняюць некаторыя падыходы, каб забясьпечыць дадатковую абарону правоў спажыўцоў рэклямы і палегчыць умовы вядзеньня рэклямнага бізнэсу добрасумленным удзельнікам рынку:
«Актуалізацыя заканадаўства, заснаваная на прынцыпе парытэту інтарэсаў бізнэсу і грамадзтва, як правіла, заўсёды вядзе да павышэньня якаснага ўзроўню галіны, або, кажучы іншымі словамі, надае рынку больш цывілізаваныя формы», — заявіла намесьніца міністра гандлю.