У «Беларускай клюбоўні» ў Празе, якая належыць суполцы «Пагоня», сябры беларускіх і ўкраінскіх грамадзкіх і культурніцкіх арганізацыяў дамовіліся падтрымліваць адно аднаго ў дзейнасьці і пашыраць дыялёг паміж украінскай і беларускай грамадзянскай супольнасьцю.
Удзел у круглым стале зь беларускага боку бралі сябры Рады суполкі «Пагоня» Віталь Цімошчанка, Андрэй Гайко, Павал Котаў, лідэр руху салідарнасьці«Разам» і Беларускага цэнтру ва Ўкраіне Вячаслаў Сіўчык, лідэрка арганізацыі «Наш Дом» Вольга Карач, адзін з кіраўнікоў «Асацыяцыі за мадэрнізацыю» Аляксей Францкевіч і іншыя. Украінскі бок прадстаўлялі пісьменьнік і журналіст, старшыня Рады Украінскага клюбу ў Кіеве Раман Кухарук і старшыня палітрады Украінскага клюбу Гліб Гуртовый.
Удзельнікі круглага стала распавялі пра дзейнасьць сваіх арганізацыяў, а таксама пра сваю ранейшую супрацу з украінскімі і беларускімі партнэрамі.
Прадстаўнік Украінскага клюбу Раман Кухарук адзначыў:
«Наша задача — пачуць адзін аднаго, стварыць план дзеянняў і фармаваць інфармацыйную прастору. Нам важна прарваць інфармацыйную блякаду, бо ўкраінцы ня ведаюць, што адбываецца на Беларусі».
Віталь Цімошчанка: «У гістарычным кантэксьце можна прасачыць адну рэч: беларуская і ўкраінская нацыі разьвіваліся побач, першыя эканамічныя кантакты беларуская рэспубліка мела менавіта з украінскай. Таксама як бы мы не глядзелі дрэнна на савецкі звяз, усё ж ішла кансалідацыя і быў іншы аб’ём культурнага абмену. Зараз культурныя працэсы запаволіліся, усе зьвяртаюць увагу на эканоміку».
Вольга Карач з «Нашага Дому» адзначыла, што ва Ўкраіне і Беларусі цяпер сытуацыі вельмі падобныя. Яна таксама параіла ўкраінцам пачынаць будаваць кантакты за мяжой:
«Украінцы, будуйце кантакты за мяжой, бо беларусы толькі цяпер пачалі будаваць інструмэнты, гэта вельмі запозна».
Вячаслаў Сіўчык пракамэнтаваў Радыё Свабода вынікі сустрэчы:
«Спадзяюся, круглы стол будзе штуршком для супрацы актыўных людзей. Наперадзе нас чакаюць ня самыя лепшыя часы. Беларуска-ўкраінскія сувязі мусяць і далей разьвівацца, каб палепшыць сытуацыю. Ня можа быць незалежнай Беларусі безь незалежнай Украіны, і наадварот. Гэтая сустрэча ўяўляе добры падмурак для далейшай дзейнасьці і супрацы»
Паводле ўдзельнікаў, гэта далёка ня першы круглы стол прадстаўнікоў беларускай і ўкраінскай грамадзянскай супольнасьці. Таксама падобныя мерапрыемствы плянуецца правесьці ў жніўні ў Варшаве, а ў верасьні — у Вільні.

Тэкст Крысьціна Шыянок, фота Стэфанія Барабанава