Бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок заявіў Радыё Свабода:
«Мы ведаем толькі тое, што ён быў у ШЫЗА, а прычыны нам невядомыя. Адвакат гэтых прычын ня высьветліў. Мікалай сам пра іх не казаў. У Магілёўскай турме ў яго дакладна больш за дзьве адседкі ў ШЫЗА, дакладна і не скажу, колькі. Але цяпер у яго ўсё нармальна, калі можна гэтак казаць пра зьняволеньне ў турме».
Паводле Аляксандра Дзядка, лісты ад сына з магілёўскай турмы прыходзяць рэгулярна, а вось з тэлефанаваньнямі — праблемы. «Мы нават ня ведаем, калі ён будзе званіць. Ён сам ня ведае. Кажа: калі павядуць, тады і пазвоніць», — распавёў бацька палітвязьня.
Мікалай Дзядок атрымаў дазвол на атрыманьне бандэролі з кнігамі. «Хутка я адпраўлю яму гэтую бандэролю. У асноўным кнігі тычацца ягонай вучобы. Ён працягвае вучыцца, нават у турме робіць усё, каб не забываць навуку», — паведаміў Аляксандар Дзядок пра свайго сына Мікалая.
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі. Сваёй віны Мікалай Дзядок у судзе не прызнаў. Як злоснага парушальніка рэжыму адбыцьця пакараньня Дзядка перавялі з калёніі ў магілёўскую турму.