Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца суд над бостанскім тэрарыстам


Джахар Царнаеў
Джахар Царнаеў
У ЗША сёньня паўстане перад судом абвінавачаны ў арганізацыі тэракту падчас Бостанскага маратону Джахар Царнаеў.

У чэрвені Цараеву было вылучана абвінавачваньне ў забойстве чатырох чалавек і выкарыстаньні зброі масавага зьнішчэньня. У выпадку прызнаньня віны Царнаеву пагражае сьмяротнае пакараньне альбо пажыцьцёвае зьняволеньне.

Старэйшы брат Джахара — Тамерлан, які таксама падазраецца ў арганізацыі выбухаў у Бостане, быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй.

У выніку двух выбухаў на фінішы бостанскага маратону 15 красавік загінулі 3 чалавекі, больш за 260 былі параненыя. Чацьвёртая ахвяра — супрацоўнік паліцыі — загінуў ад раненьняў, атрыманых 19 красавіка пры спробе затрымаць Джахара і Тамерлана Царнаевых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG