На яго думку, неабходна разглядаць пытаньне аб увядзеньні невялікай платы за рыбалку: «Гэтае пытаньне патрабуе, вядома ж, вельмі сур’ёзнай дапрацоўкі, і яно ўздымалася на нарадах рознага ўзроўню».
Спадар Шумскі спаслаўся на досьвед шэрагу эўрапейскіх краінаў — Італіі, Польшчы, Эстоніі. Дзесьці ў якасьці дазволу выступае так званая фіш-карта, дзесьці — сяброўства ў рыбалоўных саюзах ці таварыствах.
Юры Шумскі распавёў, што цяпер у шэрагах Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў больш за 25 тысяч рыбаловаў-аматараў, якія ўносяць пэўную плату ў выглядзе штогадовых складак за магчымасьць лавіць рыбу інтэнсіўнымі спосабамі.
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў выступае за тое, каб грамадзяне Беларусі, якія ловяць рыбу з адным кручком, непаўналетнія, пэнсіянэры маглі рыбачыць бясплатна.