Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар фільмаў пра МАЗ: «У відэа няма ніякай хлусьні»


Руслан Мірзаеў
Руслан Мірзаеў
Рабочага Руслана Мірзаева, які зьняў відэа аб працы на Менскім аўтазаводзе, вымусілі выдаліць відэа зь яго старонкі «ВКонтакте» пад пагрозай крымінальнай кары.

Руслан апавёў карэспандэнту Свабоды, што пасьля таго, як відэа стала папулярным у інтэрнэце, яго выклікалі ў службу бясьпекі заводу.

«Служба бясьпекі заводу настойліва рэкамэндавала выдаліць гэтыя відосы, бо ў мяне можа быць пэрспэктыва з крымінальнай адказнасьцю. Таму я іх выдаліў. Але гэта ўжо нічога не памяняла.

Сказалі, што людзі, якія здымаліся ў відэа, нібыта зьбіраюцца пісаць заявы, што яны нібыта пакрыўджаныя. Але ж гэта было зьнята яшчэ прыкладна год таму, і ўсе з гэтага сьмяяліся. Але калі гэтым зацікавілася адміністрацыя заводу і многіх пазбавілі прэмій, то стала ня весела».

Карэспандэнт: «А чаму вы вырашылі зрабіць гэтае відэа і расказаць пра стан справаў на заводзе?»

Мірзаеў: «Ад пачатку ў мяне не было ніякай палітычнай ідэі, я проста штодня бачыў гэтыя рэчы, якія там адбываліся. І зьняў дзеля сябе, бо люблю займацца творчасьцю. Я пабачыў перадачы „Брудная праца“ на Дыскавэры і вырашыў зрабіць нешта падобнае ў сябе ў цэху. Але ў відэа няма ніякай хлусьні. Можа, у грубай форме выказана, а ў цэлым гэта так усё і ёсьць. І на відэа гэта зразумела. Я даведаўся з расповядаў на заводзе, што тое, што выкарыстоўвалася даўно, недзе ў 50-я гады, застаецца дагэтуль. Нічога не памянялася і ніякай мадэрнізацыі не адбываецца».
Я пабачыў перадачы „Брудная праца“ на Дыскавэры і вырашыў зрабіць нешта падобнае ў сябе ў цэху

Карэспандэнт: «А як вы апынуліся на гэтым прадпрыемстве, у гэтым цэху?»

Мірзаеў: «Я адбываў пакараньне, „хімію“, а ў нас усіх „хімікаў“ зь Менску накіроўваюць на МАЗ. Дзе людзей не хапае, туды і накіроўваюць. Цяпер я знаходжуся на хатнім рэжыме і пакуль яшчэ працую на МАЗе, толькі ў іншым цэху».

На відэа, якое Руслан разьмясьціў у інтэрнэце, ён расказаў, у якіх умовах працуюць людзі на прадпрыемстве. «Шэры будынак, абшарпаныя сьцены. Усё ў копаці, усё ў дыме. Тэхналёгія такой вытворчасьці дайшла яшчэ з 50-х гадоў і засталася фактычна бязь зьменаў. Мы задыхаемся, тут павінны працаваць робаты. Мы працуем на шкоднай вытворчасьці, у ліцейцы і дыхаем усялякай дрэньню, таму нам бясплатна выдаюць малако. Можна на халяву папіць малака і перакусіць нейкім агідным смажнем», — кажа Руслан на адным зь відэаролікаў.

Відэа

Асьцярожна! Нецэнзурная лексыка!



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG