Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода бяз гальштукаў: «Міс Менск — 2013». P.S. Поўнае відэа

абноўлена

Якую ролю ўвогуле адыгрываюць конкурсы прыгажосьці ў грамадзтве, і чаму беларускія ўлады так актыўна ўдзельнічаюць у іх правядзеньні?

На апошнім конкурсе прыгажосьці «Міс Менск», які быў арганізаваны сталічнымі ўладамі разам з тэлеканалам СТВ, удзельнічалі і нават перамаглі ў асобных намінацыях стрыптызэркі і танцоркі начных клюбаў.

У інтэрнэце зьявіліся і пікантныя фота каранаванай міс. Гэта выклікала пераважна адмоўную рэакцыю ў грамадзтве аж да патрабаваньня забраць карону ў пераможцы конкурсу, у выніку чаго канал СТВ быў вымушаны зьняць з эфіру раней абвешчаны запіс шоў.

Аднак няма афіцыйнай рэакцыі арганізатараў на скандал. Чаму?

Выпадковымі, ці сымбалічнымі, заканамернымі сталі вынікі гэтага конкурсу для беларускай сталіцы зь яе клюбамі і казыно? І чаму начныя клюбы дазволеныя, а іх артысткам раптам адмаўляецца ў праве браць удзел у конкурсе?

Якую ролю ўвогуле адыгрываюць конкурсы прыгажосьці ў грамадзтве, і чаму беларускія ўлады так актыўна ўдзельнічаюць у іх правядзеньні?

У дыскусіі бяруць удзел рэдактар аддзелу сьвецкай хронікі газэты «Комсомольская правда» Сяргей Маліноўскі і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў.

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG