10 ліпеня Ленінскі суд Магілёва пакінуў без задавальненьня скаргу сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алега Аксёнава. Актывіст намагаўся абскардзіць папярэджаньне, вынесенае яму сёлета 19 красавіка абласной управай КДБ, за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Скаргу Аксёнава разглядала судзьдзя Валянціна Лапаціна.
Паводле актывіста, у суд яго выклікалі праз тэлефанаваньне нечакана сёньня. Позваў на разгляд справы ён не атрымліваў. Суду спрабаваў давесьці неабходнасьць адкласьці паседжаньне на іншы дзень, бо не зусім падрыхтаваны да яго. Гэтае хадайніцтва не было задаволена.
Як вынікае з пастановы суду, папярэджаньне абласная ўправа КДБ вынесла Алегу Аксёнаву на падставе знойдзеных у інтэрнэце публікацый пра рознага кшталту мерапрыемствы, у якіх удзельнічаў ад імя БХД актывіст. Вынесенае папярэджаньне тлумачылася як прэвэнтыўная мера, каб папярэдзіць магчымую крымінальную адказнасьць актывіста за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Судзьдзя Валянціна Лапаціна не знайшла супрацьпраўных дзеяньняў з боку КДБ і назвала скаргу Аксёнава неабгрунтаванай.
Алег Аксёнаў заявіў «Радыё Свабода», што будзе абскарджваць пастанову судзьдзі Лапацінай у абласным судзе, бо лічыць яе незаконнай і тэндэнцыйнай. Тым ня менш актывіст заяўляе, што судовае рашэньне для яго чаканае.
«Будзем абскарджваць, бо мірыцца з парушэньнямі закону немагчыма. Атрымліваецца, што ў нас забарона на сходы грамадзян. Паводле пазыцыі КДБ — ня могуць людзі ў нас зьбірацца, каб нешта абмяркоўваць. Я асабіста задзейнічаны ў стварэньні партыі, якой Міністэрства юстыцыі ўжо некалькі разоў адмаўляла ў рэгістрацыі. Гэтай дзейнасьцю буду працягваць займацца», — кажа Алег Аксёнаў і дадае:
«Яны назьбіралі з інтэрнэту публікацый, і гэта называюць вышуковымі мерапрыемствамі. Дык я ж не хаваю сваёй дзейнасьці. Яна навідавоку. Няхай зьвяртаюцца, я ім пра яе раскажу. Няхай распрацуюць нейкую інструкцыю, у якой пералічаць, што я ня маю права як грамадзкі актывіст рабіць. Я сваёй дзейнасьцю не нясу пагрозаў дзяржаве, я ў гэтым перакананы — чаму мяне перасьледуе КДБ? Я дамагаюся, каб КДБ пакінула мяне ў спакоі».
На судзе інтарэсы абласной управы КДБ прадстаўляў ейны супрацоўнік Аляксандар Церахаў. Сьведкам быў супрацоўнік КДБ Андрэй Махуноў, які 19 красавіка правёў з Аксёнавым прафіляктычную гутарку і паведаміў, што актывіст пастаўлены на прафіляктычны ўлік.
Алег Аксёнаў праз суд намагаўся акрамя скасаваньня вынесенага папярэджаньня прызнаць незаконнай праведзеную зь ім прафіляктычную гутарку, а таксама, каб начальнік абласной управы КДБ пісьмова выбачыўся перад ім за дапушчаныя ў адносінах да яго незаконныя дзеяньні.
Да вынясеньня папярэджаньня Алег Аксёнаў быў пастаўлены на прафіляктычны ўлік абласной управы КДБ за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Паставілі яго на ўлік пасьля таго, як звольнілі з Магілёўскага домабудаўнічага камбінату, дзе ён быў абараны працаўнікамі старшынём стачкаму.

Паводле пазыцыі КДБ — ня могуць людзі ў нас зьбірацца, каб нешта абмяркоўваць