17.05 Уладзімер Някляеў пра рашэньне судзьдзі Валера Есьмана: «У заключэньні судовай мэдычнай экспэртызы чорным на белым напісана, што сьляды, якія засталіся ў мяне на галаве, гэта сьляды ад удараў тупым прадметам і гэтыя пашкоджаньні выклікалі расстройства здароўя. Па ўсіх законах, пасьля гэтага аўтаматычна заводзіцца крымінальная справа. Але ўсё гэта адкінута. Сёньня прадстаўнік пракуратуры зноў заявіў, што ўсё зроблена справядліва і наш справядлівы суд гэта пацьвердзіў, адмовіўшы мне, як тут напісана „ў задавальненьні скаргі на пракуратуру на пастанову аб адмове завадзіць крымінальную справу“. Як кажуць, за задавальненьнем я сюды не ішоў, мы будзем з гэтым рухацца далей. Хай сабе гэта ня дасьць вынікі сёньня, але дасьць вынікі заўтра».
16.50 Юрыст, былы адвакат Уладзімер Букштынаў пра рашэньне судзьдзі Валера Есьмана: «Гэта незаконнае рашэньне. Суд ў гэтай сытуацыі быў абавязаны адмяніць пастанову аб адмове ў завядзеньні крымінальнай справы і накіраваць матэрыял у пракуратуру гораду з прапановай ўсё ж вырашыць пытаньне з завядзеньнем крымінальнай справы. Бо з матэрыялаў праверкі яўна бачна, што Някляева зьбілі і забралі матэрыяльныя каштоўнасьці. Незалежна ад таго, хто зьбіў і хто забраў матэрыяльныя каштоўнасьці, гэты факт мусілі расьсьледаваць у межах крымінальнай справы. Але суд гэтак не вырашыў. Таму лічу, што гэтае рашэньне незаконнае і мяркую, што Някляеў яго абскардзіць».
15.15 Суд не задаволіў скаргу спадара Някляева. Судзьдзя суду Цэнтральнага раёна Менску Валер Есьман спаслаўся на даведкі МУС і КДБ, што 19 сьнежня 2010 года ніякіх спэцапэрацый адносна Ўладзімера Някляева гэтыя структуры не ажыцьцяўлялі.
Юрыст Уладзімер Букштынаў паведаміў, што рашэньне Цэнтральнага суду будзе абскарджана ў гарадзкім судзе.
14.00 Цяпер Уладзімер Някляеў дамагаецца, каб супраць тых, хто яго зьбіў і выкраў са шпіталя 19 сьнежня 2010 году, завялі крымінальную справу.
Судзьдзя – Валер Есьман, пракурор – Бабчонак.
Судзьдзя вельмі хутка прагледзеў матэрыялы справы: фатаздымкі, мэдычныя даведкі, пастановы пракуратуры.
Уладзімер Някляеў, у сваю чаргу, спаслаўся на Канстытуцыю: ён лічыць, што быў замах на ягонае жыцьцё.
Пракурор Бабчонак, у сваю чаргу, сказаў, што ня бачыць падставаў для завядзеньня крымінальнай справы.
Але ніякіх аргумэнтаў зь ягоных вуснаў не прагучала. Цяпер у судзе перапынак. Судзьдзя пайшоў выносіць рашэньне.
Уладзімер Някляеў ужо некалькі разоў спрабаваў дамагаўся, каб супраць тых, хто яго зьбіваў і выкрадаў, завялі крымінальную справу.
Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 г. у Смаргоні. Вучыўся ў Менскім электратэхнікуме сувязі, на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту, скончыў філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту. Паэт, празаік, грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.
Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмэханікам у менскім тэлевізійным атэлье.
Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў з газэтай «Знамя юности», рэдагаваў бюлетэнь «Тэатральны Менск», быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня, галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца», штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».
З 1998 па 2001 г. старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Зь ліпеня 1999 г. жыў у Польшчы, публічна абвясьціўшы аб разрыве зь беларускімі ўладамі. Жыў таксама ў Фінляндыі.
У 2005 г. абраны кіраўніком беларускага ПЭН-цэнтру.
У 2009 г. добраахвотна пакінуў пасаду.
У 2010 г. ініцыяваў стварэньне грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якой улады адмовілі ў рэгістрацыі.
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 г.
19 сьнежня 2010 г. быў зьбіты да непрытомнасьці ў цэнтры Менску па шляху на акцыю пратэсту. З чэрапнамазгавой траўмай трапіў у шпіталь хуткай дапамогі. Празь некалькі гадзінаў быў адтуль выкрадзены супрацоўнікамі спэцслужбаў.
Апынуўся ў СІЗА КДБ, быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. З моманту зьбіцьця 19 сьнежня да пераводу пад хатні арышт 29 студзеня перанёс чатыры гіпэртанічныя крызы і ня меў магчымасьці сустрэцца з адвакатам.
17 лютага 2011 г. агульны сход ПЭН-цэнтру прыняў рашэньне вылучыць Някляева на Нобэлеўскую прэмію.
30 сакавіка 2011 г. абвінавачаньне замененае на больш мяккае — арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзел у іх.
20 траўня 2011 г. судзьдзя Фрунзэнскага суду Менску Жана Жукоўская асудзіла Някляева на 2 гады пазбаўлень-ня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.

Сачыце за падзеяй на сайце Радыё Свабода
Даведка Радыё Свабода — Уладзімер Някляеў