Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Украіне разьбіўся аўтобус зь беларускімі дзецьмі


У выніку лабавога сутыкненьня двух пасажырскіх аўтобусаў каля вёскі Воля-Любітаўская Ковельскага раёну Валынскай вобласьці 11 ліпеня раніцай, паводле папярэдніх дадзеных, загінулі 8 чалавек, у тым ліку адно дзіця 2000 году нараджэньня зь Беларусі. 27 чалавек траўмаваныя.

Пра гэта паведамляе ўправа Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях Валынскай вобласьці. З 27 чалавек, якія атрымалі траўмы і шпіталізаваныя ў цэнтральны раённы шпіталь Ковеля, 21 — грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Здарэньне адбылося 11 ліпеня ў 7:34 на аўтадарозе Луцк — Ковель. Адзін з аўтобусаў перавозіў на адпачынак у Баўгарыю 50 грамадзянаў Беларусі, зь іх 40 падлеткаў ва ўзросьце да 16 гадоў, 8 дарослых і 2 кіроўцы. Абодва кіроўцы — грамадзяне Баўгарыі — загінулі. Аўтобус накіроўваўся зь Менску на курорт Сонечны Бераг. Другі аўтобус перавозіў пасажыраў па маршруце Луцк — Шацк; колькасць пасажыраў у аўтобусе вызначаецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG