З прычыны пацяпленьня клімату лясы, расьліны і глеба ў 2023 годзе амаль не паглыналі вуглякіслы газ, які ўтвараецца ў выніку спальваньня паліва і спрыяе пацяпленьню клімату.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у бэрлінскай канфэрэнцыі «Форум беларускай будучыні».
Пакуль сытуацыя ўздоўж усёй лініі фронта застаецца «складанай», з пачатку содняў адбылося 96 баявых сутыкненьняў, гаворыцца ў апэратыўным паведамленьні Генштабу Ўзброеных сіл Украіны 15 кастрычніка.
Даўгі прадпрыемстваў Беларусі (крэдыторская запазычанасьць) на 1 верасьня дасягнулі 87,7 млрд беларускіх рублёў. За год яны вырасьлі на 13%.
У Беларусі ўзмоцняць кантроль за гістарычнай літаратурай у кнігарнях і за тэмамі кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацый беларускіх навукоўцаў.
У рамках працоўнага візыту ў Бэрлін 15 кастрычніка дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі міністэрстваў замежных спраў, адукацыі і юстыцыі Нямеччыны, а таксама з дэпутатамі Бундэстагу.
Прысуд у Гомельскім абласным судзе 15 кастрычніка абвясьціў судзьдзя Сяргей Багінскі — тры гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Цэлямі ізраільскага ўдару ў адказ па Іране будуць вайсковыя аб’екты, а ня ядзерныя або нафтавыя.
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал заявіў, што сьпявак Макс Корж зьехаў з Беларусі пасьля выкліку ў міліцыю «для гутаркі». Сам сьпявак пакуль не камэнтаваў гэтыя заявы сілавікоў.
15 кастрычніка палітзьняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк прысудзілі яшчэ адзін год і адзін дзень зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму на дадатак да тых амаль чатырох гадоў, што яна адбыла.
У Нямеччыне прэзыдэнт Фэдэральнага ведамства выведкі і контравыведкі (BND) Бруна Каль выступіў з папярэджаньнем пра наяўнасьць канкрэтнай ваеннай пагрозы з боку Расеі.
Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла, што прыпыніла дзеяньне пасведчаньня аб рэгістрацыі вытворцы друкаваных вырабаў, выдадзенага друкарні Беларускага таварыства інвалідаў.
Перамовы аб сяброўстве Альбаніі ў ЭЗ стартавалі ў ліпені 2022 году адначасова з Паўночнай Македоняй. Але цяпер перамовы адбываюцца асобна для дзьвюх краін.
Вырак палітзьняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк у Рэчыцкім судзе чакаецца а 17-й гадзіне 15 кастрычніка. Пра гэта паведаміў муж актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда.
Да канца кастрычніка ў Бэрліне можна наведаць арт-інсталяцыю, прысвечаную пяці палітзьняволеным праваабаронцам «Вясны»: Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзімеру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку.
14 кастрычніка на Youtube-канале расейскай журналісткі Ксеніі Сабчак выйшла інтэрвію з экс-палітвязьнем Раманам Пратасевічам, якога затрымалі ў Менску пасьля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair.
Аляксей Маскалёў да абвяшчэньня выраку ў Расеі ўцёк з-пад хатняга арышту ў Беларусь, дзе яго арыштавалі. Аляксей расказваў, што беларускія сілавікі яго моцна пабілі пры затрыманьні. У красавіку 2023 году Маскалёва экстрадавалі ў Расею з Беларусі.
14 кастрычніка Паўночнаатлянтычны альянс пачаў ядзерныя вучэньні Steadfast Noon («Непахісны поўдзень»), якія праходзяць у паветранай прасторы Вялікай Брытаніі, Бэльгіі і Нідэрляндаў.
Перашкодай становіцца пытаньне зь візамі для гульцоў беларускай зборнай.
Прычыны і абставіны трагедыі высьвятляюць.
На знак сымбалічнага гневу Паўночная Карэя ўзарвала паўночны ўчастак дарог, якія калісьці зьвязвалі яе з Поўднем. Дзяржавы абмяняліся пагрозамі празь некалькі дзён пасьля таго, як Паўночная Карэя заявіла, што Паўднёвая запускае бесьпілётнікі над яе сталіцай Пхэньянам.
Урад Польшчы мае на мэце часова прыпыніць права людзей патрабаваць прытулку ў краіне, нават калі гэта супярэчыць як міжнароднаму праву, так і правілам Эўрапейскага зьвязу.
У верасьні агульная колькасьць легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў дасягала 3,5 тысячы.
У жніўні на гэтым палігоне прадэманстравалі, як умацоўваюць мяжу зь Беларусьсю і Расеяй.
Падзеі 15 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
14 кастрычніка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму РФ законапраект аб ратыфікацыі дамовы «аб усеабдымным стратэгічным партнэрстве» паміж Расеяй і КНДР.
Чэхія выдаткавала больш за 7 мільярдаў эўра на расейскую нафту і газ. Гэта больш чым у пяць разоў перавышае суму ў 1,29 млрд эўра, якую яна дала Ўкраіне ў якасьці ваеннай дапамогі, паведамляе эўрапейскі аналітычны Цэнтар вывучэньня дэмакратыі.
14 кастрычніка органы ўлады, школы, бізнэс-цэнтры, гатэлі, рэдакцыі (у тым ліку Радыё Свабода), амбасады і іншыя аб’екты і ведамствы па ўсёй Ўкраіне масава атрымалі ліст з апавяшчэньнем аб «пагрозе тэракта» і «замінаваньні».
Былога афіцэра усходнегерманскай таемнай паліцыі асудзілі на 10 гадоў турмы за забойства паляка, які спрабаваў уцячы ў Заходні Бэрлін 50 гадоў таму, піша BBC.
Нарвэскае ўпраўленьне ў справах іміграцыі (UDI) адмовілася выдаваць праязныя дакумэнты іншаземца траім беларусам, якія ўцяклі за мяжу ў сувязі з палітычным перасьледам, паведамляе нарвэскае выданьне VG.no.
NASA пасьпяхова запусьціла ў космас касьмічны апарат Europa Clipper, які павінен дасьледаваць атмасфэру, грунт і ледавікі спадарожніка Юпітэра Эўропы.
У Беларусі сума наяўных грошай у абарачэньні з пачатку году вырасла на 19,4%, піша «Позірк» са спасылкай на зьвесткі Нацбанку. У ведамстве тлумачаць гэта «трэндам дэвалютызацыі».
14 кастрычніка другі энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі ўключылі ў сетку пасьля завяршэньня першага «плянава-папераджальнага рамонту», паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Беларусі.
Сьвятлана Ціханоўская, яе намесьнік у Аб'яднаным пераходным кабінэце (АПК) Павал Латушка і іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў пачалі двухдзённы візыт у Бэрлін, падчас якога правядуць сустрэчы з ключавымі нямецкімі службоўцамі і наведаюць шэраг імпрэзаў.
Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі (Рассельгаснагляд) выявіла мэдыцынскія прэпараты ў мясе двух беларускіх прадпрыемстваў, якое пастаўляюць у Расею.
У кастрычніку 2024 году ў Беларусі прайшлі ці яшчэ адбудуцца сама меней 25 судоў па замене былым палітвязьням «хатняй хіміі» на пазбаўленьне волі.
Такім чынам заходнія дыпляматы выказалі сваю салідарнасьць з палітзьняволенай беларускай.
Папярэдне вядома, што затрыманым выставілі падазрэньне ў атрыманьні хабару.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
За апошнія восем дзён у выніку расейскіх абстрэлаў портаў у Адэскай вобласьці пацярпела ўжо шэсьць іншаземных сухагрузаў, адзін зь іх — двойчы.
Армія Кітаю 14 кастрычніка пачала вучэньні вакол вострава Тайвань, заявіўшы, што такім чынам накіроўвае «строгае папярэджаньне сэпаратысцкім сілам» на востраве.
Перад гэтым для продажу ва Ўкраіне забаранілі 16 кніг рэлігійнага характару, у тым ліку мінімум дзьве, выдадзеныя ў выдавецтве Беларускага Экзархату.
У Стакгольме завяршыўся нобэлеўскі тыдзень.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) прыйшлі да высновы, што расейцы аднавілі тактычныя наступальныя атакі на мяжы Данецкай і Запароскай абласьцей, але ў Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны пакуль не прызнаюць, што ў гэтай апэрацыйнай зоне расейцы прарвалі ўкраінскую абарону.
Пра гэта беларускі баец, які апошнім часам выступаў за Ўкраіну, паведаміў у сваім інстаграме.
Вучэньні праводзяць без сапраўднай ядзернай зброі.
Палітзьняволеная застаецца ў рэжыме інкамунікада, і ніхто ня ведае, які яе цяперашні стан здароўя і што зь ёй адбываецца.
Вось ужо некалькі гадоў рэжым Лукашэнкі працягвае вайну з ЕС з выкарыстаньнем незаконных мігрантаў на граніцах з Латвіяй, Літвой і Польшчай.
Пра гэта нядаўна даведалася сама былая палітзьняволеная і паведаміла ў сацыяльных сетках. Сама яна выехала за мяжу.
Амірхасейн Магсудлу, папулярны і скандальны іранскі рэпэр, вядомы пад псэўданімам Таталу, атрымаў прысуд у 15 гадоў пазбаўленьня волі па шэрагу абвінавачаньняў, паведаміў 13 кастрычніка прадстаўнік суду.
Загрузіць яшчэ