Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 30 гадоў таму ў газэце «Свабода» выйшла ананімная паэма «Лука Му­дзішчаў — прэзыдэнт»


Перадавіца беларускай газэты «Свабода» ў 1991 годзе, архіўнае фота
Перадавіца беларускай газэты «Свабода» ў 1991 годзе, архіўнае фота

Падзеі 27 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

30 гадоў таму, 27 сьнежня 1994 году ў газэце «Свабода» выйшла ананімная паэма «Лука Му­дзішчаў — прэзыдэнт».

Таксама ў гэты дзень

У 1831 годзе Чарльз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа.

1862 — пачала дзейнічаць першая ў Беларусі чыгуначная лінія Парэчча — Горадня (30 км) і далей да сучаснай мяжы з Польшчай, як частка Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі.

У 1918 годзе Рада і ўрад БНР пераехалі зь Вільні ў Горадню.

У 1918 годзе адбылася нарада работнікаў Белнацкаму, ЦБ беларускіх сэкцыяў і прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкаму РКП(б). На ёй былі вырашаныя пытаньні ўтварэньня ўраду Савецкай Беларусі ў складзе 16 чалавек.

У 1932 годзе ў СССР уводзіцца пашпартная сыстэма і абавязковая прапіска па месцы жыхарства. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году пашпарты ў Савецкім Саюзе былі адмененыя як адна з праяваў царскай адсталасьці і дэспатызму.

У 1934 годзе Пэрсія зьмяніла назву на Іран.

У 1979 годзе пачалося савецкае ўварваньне ў Афганістан.

1994 — у газэце «Свабода» выйшла ананімная паэма «Лука Му­дзішчаў — прэзыдэнт».

2019 — у Паставах адкрылі помнік Антону Тызэнгаўзу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1459 — Ян I Ольбрахт, кароль польскі з 1492 году.

1571 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і оптык

1595 — Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман.

1822 — Люі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі. Менавіта Пастэр прыдумаў тое, што цяпер называюць пастэрызацыяй.

1836 — Валер Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў. Напярэдадні паўстаньня Ўрублеўскі актыўна ўдзельнічаў у стварэньні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Горадзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы.

1888 — Яфім Бялевіч, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, ахвяра сталінізму.

1901 — Антон Жэбрак, вучоны-генэтык, акадэмік і прэзыдэнт АН БССР.

1906 — Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменьніца ў эміграцыі.

1912 — Уладзімер Кароль, архітэктар (стварыў Галоўпаштамт у Менску і іншыя вядомыя будынкі).

1919 — Галіна Макарава, беларуская акторка, народная артыстка Беларусі.

1923 — Анатоль Вялюгін, беларускі паэт і перакладнік.

Падчас IV зьезду беларускіх пісьменьнікаў. Зьлева направа: П. Кабзарэўскі, Р. Бярозкін, Н. Кісьлік, Р. Барадулін, А. Вялюгін, У. Дубоўка, Ю. Багушэвіч.
Падчас IV зьезду беларускіх пісьменьнікаў. Зьлева направа: П. Кабзарэўскі, Р. Бярозкін, Н. Кісьлік, Р. Барадулін, А. Вялюгін, У. Дубоўка, Ю. Багушэвіч.

1931 — Юры Карачун, мастак-графік, на працягу 20 гадоў дырэктар мастацкага музэя ў Менску.

1956 — Аляксандар Рогалеў, мовазнавец.

У гэты дзень памерлі:

1633 — Мялеці Сматрыцкі, пісьменьнік-палеміст, рэлігійны дзяяч.

1924 — у Парыжы памёр Леў Бакст, мастак.

1925 — беларускі паўстанец Зыгмунд Мінейка, які падчас паўстаньня Каліноўскага быў вайсковым кіраўніком у Ашмянскім павеце, а пасьля ўдзельнічаў у вайне Грэцыі з Турцыяй за востраў Крыт і стаў ганаровым грамадзянінам Грэцыі.

1964 — Мікалай Чуркін, беларускі кампазытар і фальклярыст, народны артыст Беларусі.

1976 — загінуў у аўтакатастрофе Фёдар Сурганаў, дзяржаўны дзяяч БССР.

1980 — Антон Антановіч, мовазнавец, дасьледнік мовы аль-кітабаў.

1998 — Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік.

2010 — у аўтакатастрофе загінула паэтка і журналістка Тацяна Сапач.

Тацяна Сапач
Тацяна Сапач

2020 — Леанід Заіка, эканаміст, аналітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG