Дэфіцыт бюджэту на 2025 год прагназуецца ў суме каля 4,5 млрд рублёў.
Украіна спрабуе завяршыць вайну справядлівым шляхам, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на трэцім саміце «Украіна — Паўднёва-Ўсходняя Эўропа» ў Харватыі 9 кастрычніка.
Віктар Орбан і эўрапейскія заканадаўцы абмяняліся ў Эўрапарлямэнце жорсткімі заявамі.
За першыя тры кварталы 2024 году (да канца верасьня) 12,3 тысячы замежнікаў зьвярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы, зь іх 2,9 тысячы заяваў падалі беларусы.
Інфармацыйнае агенцтва Associated Press паведамляе пра паводку ў Сахары — у Марока і Алжыры. За два дні ў пустыні выпала гадавая норма ападкаў.
Школьныя клясы «прававой накіраванасьці» «Юны пракурор» адкрылі ў кожным рэгіёне Беларусі, вынікае са словаў генпракурора Беларусі Андрэя Шведа, які 9 кастрычніка выступіў на адкрыцьці такой клясы ў гімназіі № 1 Берасьця.
Канстытуцыйны суд Грузіі не задаволіў кансалідаваны пазоў, які падалі прэзыдэнтка краіны Саламэ Зурабішвілі, каля 30 апазыцыйных дэпутатаў грузінскага парлямэнту і шэраг уплывовых няўрадавых арганізацыяў і СМІ.
У ізраільскім горадзе Хадэра ўзброены нажом чалавек 9 кастрычніка напаў на гараджанаў. Паранены шэсьць чалавек, двое зь іх у крытычным стане. Нападніка арыштавалі.
Каля 25% насельніцтва Беларусі маюць тыя ці іншыя праблемы, зьвязаныя з псыхічным здароўем.
Даляр ЗША, эўра і кітайскі юань даражэюць другі дзень запар на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Курсы даляра і эўра абнавілі гадавыя максымумы, заўважыў «Позірк».
Беларускі вытворца мінэральных угнаеньняў «Гродна Азот» пастаўляў сваю прадукцыю ва Ўкраіну пад выглядам вырабленай у Туркмэністане праз кампанію, зарэгістраваную ў Аб’яданых Арабскіх Эміратах грамадзянамі Турэччыны.
На штат Флорыда ў ЗША рухаецца наймацнейшы з 2005 году ўраган «Мілтан». Мясцовыя ўлады заклікалі мільёны людзей эвакуавацца і тэрмінова прыбіраюць абломкі ад папярэдняга ўрагану «Гэлен».
Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб узнагароджаньні 30 жніўня, у дзень, калі Аляксандар Лукашэнка адзначаў 70-годзьдзе.
Набліжаецца вялікая бітва за ўкраінскі горад Пакроўск, дзе знаходзіцца важная прамысловая і транспартная інфраструктура ў Данецкай вобласьці.
Раней улады арыштавалі бацькоўскую хату выканаўцы абавязкаў кіраўніка «Белсату» Аляксея Дзікавіцкага на Піншчыне.
Нобэлеўскую прэмію ў хіміі прысудзілі 9 кастрычніка, празь дзень пасьля таго, як два піянэры ў галіне штучнага інтэлекту атрымалі прэмію ў фізыцы.
Паўла Данэйку зьбіраюцца судзіць завочна.
8 кастрычніка стала вядома, што ў кватэры ў Жодзіне, дзе раней жыла беларуская адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна, сьледчыя правялі ператрус.
Рашэньне прынялі з палітычных матываў.
Гэтаму папярэднічаў вывад расейскіх памежнікаў з аэрапорту Ерэвану.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Расейцы нанесьлі ракетны ўдар па Палтаўскай вобласьці Ўкраіны.
Дзяржаўны памежны камітэт заявіў, што беларускія памежнікі 8 кастрычніка знайшлі целы двух мігрантаў на межах з Польшчай і Латвіяй. У Польшчы гэтыя заявы назвалі «чарговымі элемэнтамі правакацыі і дэзынфармацыі», у Латвіі іх пакуль не камэнтавалі.
Улады Беларусі рэгулярна праводзяць вучэньні, трэнаваньні, зборы падчас абвастрэньня адносінаў з Захадам і вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Маскву.
Пяці берасьцейцам прызначылі тэрміны ад двух гадоў «хатняй хіміі» да паўтара года калёніі.
У 2018 годзе ляўрэаткай прэміі была Сьвятлана Алексіевіч.
Вясковую хату каля 100 гадоў таму збудаваў дзед Аляксея Дзікавіцкага, вязень ГУЛАГу.
Ізраільскія вайскоўцы забілі двух патэнцыйных пераемнікаў загінулага кіраўніка «Хэзбалы» Хасана Насралы. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу ў сваім відэазвароце да жыхароў Лібану.
Сустрэчу ў фармаце «Рамштайн» , заплянаваную на 10–13 кастрычніка, скасавалі.
Падзеі 9 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У апошнія гады Беларусь страчвае пазыцыі ў глябальных экалягічных рэйтынгах, да гэтага вядуць санкцыйны ціск і масавае закрыцьцё ў краіне няўрадавых арганізацыяў.
Кіраўнік брытанскай службы контрвыведкі МІ-5 Кен Маккалум заявіў, што Брытанія сутыкнулася з самай складанай пагрозай за сваю гісторыю ў сувязі зь дзеяньнямі такіх краін, як Расея і Іран.
Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі («Россельхознадзор») паведаміла пра часовае абмежаваньне паставак прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў.
Прычынай сталі сумневы, што гэтую дапамогу выкарыстоўваець па прызначэньні.
Цяпер на тэрыторыі Беларусі разгорнутыя больш як 10 пунктаў навядзеньня авіяцыі, укамплектаваных вайскоўцамі, якія прыбылі з запасу.
Законныя памкненьні народу Беларусі да эўрапейскай будучыні сваёй радзімы будуць кіраваць дзейнасьцю Дэлегацыі для дачыненьняў зь Беларусьсю ў новай кадэнцыі Эўрапарлямэнту, гаворыцца ў паведамленьні кіраўніцы дэлегацыі Малгажаты Гасеўскай.
Нягледзячы на тое, што ў сакавіку 2024 году Эўрапейскі суд зьняў зь «Белшыны» санкцыі празь недаказанасьць яе ўдзелу у фінансаваньні рэжыму Лукашэнкі, новыя зьвесткі Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сьведчаць пра беспасярэдні ўдзел кампаніі ў пастаўках шынаў для расейскай арміі.
8 кастрычніка ізраільскія вайскоўцы заявілі, што забілі яшчэ аднаго высокапастаўленага камандзіра радыкальнай шыіцкай групоўкі «Хэзбалы».
Аляксандар Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што ва Ўкраіне не разглядаюць магчымасьці ўводу ўкраінскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, пракамэнтаваў новую ядзерную дактрыну Расеі і патлумачыў, пры якіх умовах можа быць ужытая расейская ядзерная зброя.
Сьвятлана Ціханоўская наведвае зь візытам Нарвэгію.
Гісторыю былой палітзьняволенай Натальлі Кукішавай з жорсткімі падрабязнасьцямі і камэнтарамі аб перажытым у вязьніцах пераказаў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс заявіла, што ў якасьці кіраўніка дзяржавы ня будзе сустракацца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным для перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне без удзелу ўкраінскага боку.
Як паведаміла прадстаўніца расейскай альпінісцкай супольнасьці Ганна Півунова, альпіністы загінулі, бо сарвалася зьвязка.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Сярод пацярпелых — 16-гадовы падлетак. Трое параненых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Сталі вядомыя ўладальнікі другой прэміі пасьля мэдыцыны.
Рамонт разьлічаны больш за месяц, ён можа адбіцца на часе перасячэньня мяжы для кіроўцаў.
Асноўнае галасаваньне адбудзецца 13 кастрычніка.
Загрузіць яшчэ