Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Тадэвуша Касьцюшкі і Міхала Клеафаса Агінскага


Тадэвуш Касьцюшка
Тадэвуш Касьцюшка

Падзеі 15 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Горадзенскую унію.

1916 — у Сьвіслачы (Горадзенская вобласьць) заснаваная беларуская настаўніцкая сэмінарыя.

1920 ― армія генэрала Станіслава Булак-Балаховіча заняла Мазыр.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

1929 ― створаны Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

1953 ― на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.

1961 ― у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».

1968 ― першы выступ брытанскага рок-гурту Led Zeppelin.

Брытанскі гурт Led Zeppelin
Брытанскі гурт Led Zeppelin

1971―створаная экалягічная арганізацыя Greenpeace.

У гэты дзень нарадзіліся

70 да н. э.Вэргіліюс, старажытнарымскі паэт.

1814Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.

1844Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.

Фрыдрых Ніцшэ
Фрыдрых Ніцшэ

1909Ракіта (Законьнікаў) Сяргей, паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1914 Лявон Случанін, паэт, вязень ГУЛАГу.

1936Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.

Мікола Гіль
Мікола Гіль

1949 — Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік.

1962Сяргей Абламейка, беларускі журналіст, пісьменьнік, доктар гістарычных навук.

У памяці

1817Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.

Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве
Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве

1824Рамуальд Гедройць, адзін з кіраўнікоў паўстаньня Касьцюшкі.

1833 Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG