Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя падарвала частку дарог на мяжы з Паўднёвай


Дым пасьля падрыву дарог у Паўночнай Карэі
Дым пасьля падрыву дарог у Паўночнай Карэі

На знак сымбалічнага гневу Паўночная Карэя ўзарвала паўночны ўчастак дарог, якія калісьці зьвязвалі яе з Поўднем. Дзяржавы абмяняліся пагрозамі празь некалькі дзён пасьля таго, як Паўночная Карэя заявіла, што Паўднёвая запускае бесьпілётнікі над яе сталіцай Пхэньянам.

Заплянаваны падрыў дарог «падкрэсьлівае рост гневу Паўночнай Карэі» супраць кансэрватыўнага ўраду Паўднёвай Карэі. Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын паабяцаў разарваць дачыненьні з Паўднёвай Карэяй і адмовіцца ад мэты дасягненьня мірнага аб’яднаньня дзьвюх Карэяў, піша AP.

Назіральнікі кажуць, малаімаверна, што Кім распачне прэвэнтыўны шырокамаштабны напад на Паўднёвую Карэю праз страх, што помста сілаў ЗША і Паўднёвай Карэі будзе наагул пагражаць існаваньню Пхэньяну.

У адказ на выбухі Аб’яднаны камітэт начальнікаў вайсковых штабоў Паўднёвай Карэі заявіў, што яе вайскоўцы вялі агонь на паўднёвых участках мяжы, умацоўваючы гатоўнасьць і назіраньне. У заяве не паведамляецца падрабязнасьцяў, але гэты крок мог быць спробай прадухіліць трансгранічны агонь з боку Паўночнай Карэі.

Міністэрства аб’яднаньня Паўднёвай Карэі, якое займаецца справамі з Паўночнай Карэяй, асобна асудзіла падрывы дарог у Паўночнай Карэі як «вельмі ненармальную» і «рэгрэсіўную» меру, якая парушае папярэднія міжкарэйскія пагадненьні.

Відэа, паказанае паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі, паказала аблокі белага і шэрага дыму, якія ўзьніклі ад выбуху на дарозе каля заходняга памежнага горада Кэсон. Можна было ўбачыць паўночнакарэйскія грузавікі і экскаватары, якія расчышчалі завалы. Яшчэ адно відэа паказала дым, які ідзе з прыбярэжнай дарогі каля ўсходняй мяжы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG