Журналісты TUT. BY правялі ўласнае расьсьледаваньне вакол сытуацыі з «рэстаранам на костках» ва ўрочышчы Курапаты і дазналіся, хто зьяўляецца ўладальнікам гэтай установы. Як высьвятлілася, гэта досыць вядомы рэстаратар, які валодае некалькімі буйнымі рэстаранамі ў сталіцы.