Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў зьнізілася на 0,2%


 Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

Колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі працягвае скарачацца.

Паводле Белстата, на 1 траўня 2018 году ў Беларусі дзейнічала 142,6 тысячы юрыдычных асобаў і 243,6 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў.

Колькасьць юрыдычных асобаў параўнальна з 1 студзеня 2018 году вырасла на 0,9%, ІП — на 0,1%.

Разам з тым за год колькасьць юрыдычных асобаў скарацілася на 0,6%, ІП — на 0,2%.

Самае значнае зьмяншэньне колькасьці ІП — у Менску (за год на 2%) і ў Гарадзенскай вобласьці (на 2,3%).

У 2017 годзе ліквідавана амаль 38 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх колькасьць параўнальна з 1 студзеня 2016 году зьнізілася на 4,2 тыс., або на 1,7%.

Шумчанка: У Беларусі колькасьць ІП, занятых у гандлі, скарацілася на 31 тысячу чалавек Старшыня грамадзкай арганізацыі «Пэрспэктыва»

Лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка сказаў на форуме прадпрымальнікаў у Менску 23 красавіка, што ў Беларусі колькасьць ІП, занятых у гандлі, скарацілася на 31 тысячу чалавек.

10 патрабаваньняў «іпэшнікаў» да ўладаў, якія дагэтуль ня выкананыя

«Мы будзем гаварыць мовай лічбаў, бо гэтыя лічбы пераканаўча сьведчаць, што сёньня інстытут прадпрымальніцтва зьнішчаецца.Так, колькасьць ІП за 5 гадоў павялічылася на 7%, але тых, хто заняты ў раздробным гандлі, стала меней на 31 тысячу, або каля 30%. Гэта катастрофа! Калі чыноўнікі ня зробяць нічога, каб выправіць сытуацыю, можна будзе дакладна казаць: ІП раздробнага гандлю ў будучыні ня будзе», — сказаў Анатоль Шумчанка.

Лідэр «Пэрспэктывы» дадаў, што праблемы, якія нясуць пагрозу бізнэсу, па сутнасьці, засталіся ранейшымі.

Насуперак «лібэралізацыі». Чаму колькасьць прадпрымальнікаў у Беларусі скарачаецца?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG