Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэйцарыі арыштавалі актывы «Газпромаўскай» кампаніі на карысьць Украіны


Кампанія-апэратар будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» атрымала апавяшчэньне аб арышце яе актываў. Пра гэта паведамляе РИА Новости.

Як паведамляецца, офіс кампаніі ў Швэйцарыі ў аўторак наведалі судовыя прыставы і паведамілі пра «абмежавальныя меры» ў дачыненьні да яе актываў.

Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка раней заявіў, што ў трох краінах Эўропы — Швэйцарыі, Вялікабрытаніі і Нідэрляндах — пачаліся дзеяньні па выкананьні рашэньня Стакгольмскага арбітражу, які пастанавіў спагнаць з «Газпрому» больш за 2,5 мільярдаў даляраў на карысьць «Нафтагазу Ўкраіны».

У «Газпроме» у сераду пацьвердзілі, што «Нафтагаз» робіць намаганьні па спагнаньню з кампаніі 2,6 мільярда даляраў у Швэйцарыі. У расейскім канцэрне, аднак, сьцьвярджаюць, што пакуль не атрымлівалі ніякіх афіцыйных паведамленьняў.

Стакгольмскі арбітраж прыняў рашэньне на карысьць украінскай кампаніі ў лютым сёлета. Напярэдадні стала вядома, што «Газпром» падаў апэляцыю, сьцьвярджаючы, што ў выпрацоўцы рашэньня нібыта ўдзельнічалі не арбітры, а нейкая «iншая асоба».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG