Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вырабяць 70 тысяч электрамабіляў, — віцэ-прэм’ер Сямашка


Уладзімер Сямашка ў электрамабілі беларускай вытворчасьці
Уладзімер Сямашка ў электрамабілі беларускай вытворчасьці

Рыхтуецца праект указу кіраўніка краіны аб стварэньні зараднай інфраструктуры для электратранспарту. Пра гэта ў інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканала АНТ паведаміў віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.

Паводле яго, ідзецца перадусім аб стварэньні сеткі заправачных станцыяў з інтэрвалам ня больш за 100 км.

Праект указу праходзіць апошнія ўзгадненьні і на наступным тыдні будзе ўнесены ў адміністрацыю прэзыдэнта, сказаў намесьнік прэм’ера.

Паводле Сямашкі, у Менску ўжо працуюць 20 электробусаў, а «Белкамунмаш» мае заказы «на тысячы» электробусаў.

Сямашка таксама сказаў, што ў плянах беларускага вытворцы легкавога аўтатранспарту вырабіць і прадаць 70 тысяч электрамабіляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG