Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі выдаткоўваюць на харчаваньне ў беларускай сям’і

абноўлена

Паводле зьвестак Белстату, за месяц на харчаваньне ў адной хатняй гаспадарцы прыпадае 40,8% спажывецкіх выдаткаў. Гэта 328 рублёў 89 капеек.

У параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась на ежу беларусы сталі выдаткоўваць менш, тады выдаткі на харчаваньне склалі 41,7%.

Агулам грашовыя выдаткі склалі 1063,8 рублі. У першым квартале 2018 году ў месяц беларуская сям’я ў сярэднім выдаткоўвала 806,1 рублёў на спажывецкія выдаткі, зь іх:

  • 40,8% на харчаваньне;
  • 29,8% на неспажывецкія тавары;
  • 26,2% на аплату паслуг.

Адна хатняя гаспадарка ў месяц мела 1135,9 рублёў наяўных рэсурсаў, у тым ліку:

  • 1211,9 рублёў у гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу;
  • 940,4 рублёў у вёсках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG