Паводле парталу TUT.BY, у пасёлку Губічы (побач з Раўбічамі) заўважаны дом, дах якога накрыты гіганцкіх памераў транспарантам з гербам Рэспублікі Беларусь. Пры ўважлівым разглядзе бачна, што гэта часткі агітплякату апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у 2015 годзе — на ім чытаюцца надпісы «11 кастрычніка» і «прэзыдэнта... Беларусь».