Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША усё ж ўводзяць санкцыі супраць экспартэраў сталі і алюмінію з Эўразьвязу


Ўілбур Рос
Ўілбур Рос

Міністар гандлю ЗША Ўілбур Рос у чацьвер заявіў, што апоўначы набывае рашэньне аб павялічэньні на 25% тарыфаў на імпарт сталі і на 10% тарыфаў на імпарт алюмінію для Канады, Мэксыкі і краінаў Эўрапейскага Зьвязу, паведамляе Reuters.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адклаў да 1 чэрвеня стасаваньне карных санкцыяў да вытворцаў сталі і алюмінію з Эўрапейскага Зьвязу, Мэксыкі і Канады.

Мыта на іх прадукцыю мела павялічыцца пасьля гэтай даты толькі ў тым выпадку, калі бакі ня змогуць прыйсьці да новых гандлёвых пагадненьняў.

Паводле экспэртаў гэтае рашэньне патэнцыйна рыхтуе глебу для гандлёвай вайны ЗША з краінамі, якія зьяўляюцца стратэгічнымі хаўрусьнікамі.

«Мы зь нецярпеньнем чакаем працягу перамоваў, як з Канадай і Мэксыкай, так і з Эўрапейскай камісіяй,, паколькі ёсьць іншыя пытаньні, якія мы павінны вырашыць», — сказаў міністар гандлю ЗША.

Для вырашэньня спрэчкі аб пошлінах ЗША на вырабы з сталі і алюмінію Эўразьвяз падаў скаргу ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Раней у СГА на амэрыканскія пошліны паскардзіўся Кітай.

Эўразьвяз пагражае ў адказ падняць тарыфы на брэндавыя амэрыканскія тавары, такія як матацыклы «Гарлі-Дэвідсан» і кентуцкі бурбон.

Сталь і алюміній ёсьць важнымі складнікамі перамоваў Злучаных Штатаў з Мэксыкай і Канадай аб пераглядзе Дамовы аб зоне свабоднага гандлю ў Паўночнай Амэрыцы. Канада зьяўляецца найбуйнейшым экспартэрам сталі ў ЗША.

З колаў, блізкіх да Эўракамісіі, вядома, што перамовы паміж ЭЗ і ЗША вяліся «на розных узроўнях». Эўракамісія патрабавала, каб вытворцы з ЭЗ былі вызваленыя ад абвешчаных тарыфаў на сталь і алюміній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG